Дзмі́трый Пятровіч Жмуроўскі (, в. Барысавічы — , ) — Герой Савецкага Саюза (1944), доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1974).
Біяграфія З сям’i сялян. У 1938—1941 гг. вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў радавым кулямётчыкам 936-га стралковага палка 254-й стралковай Чаркаскай Чырвонаармейскай дывізіі i паказаў прыклады гераізму, знаходлівасці i адвагі.
У баі каля вёскі Кырпыцы Дзмітрый Жмуроўскі асабіста ліквідаваў кулямётны разлік праціўніка, захапіў нямецкі кулямёт i агнём з яго знішчыў некалькі дзясяткаў гітлераўцаў. Мужныя дзеянні кулямётчыка забяспечылі хуткі рух наперад i паспяховае выкананне баявой задачы. Пры фарсіраванні ракі Жыжыі 31 сакавіка 1944 года радавы Жмуроўскі адзін з першых перабраўся на правы бераг ракі i ў цяжкіх умовах забяспечыў агнём свайго кулямёта паспяховае фарсіраванне ракі сваім падраздзяленнем. Камандзір кулямётнага разліку сяржант Жмуроўскі вызначыўся ў сакавіку 1944 года пры фарсіраванні ракі Прут, паранены, не пакінуў поля бою. Ваяваў на Бранскім, Калінінскім, 2-м Украінскім франтах. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шанчэнкаўскай i Яска-Кішынёўскай аперацый. 13 верасня 1944 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Саюза ССР прысвоіў Жмуроўскаму Дзмітрыю Пятровічу званне Героя Савецкага .
Пасля вайны скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут (1946). З 1950 года выкладчык Маскоўскага бібліятэчнага інстытута, Вільнюскага ўніверсітэта, Мінскага медыцынскага інстытута, з 1960 года — выкладчык кафедры гісторыі КПСС Беларускага ўніверсітэта. Аўтар звыш 200 даследаванняў па гісторыі КПСС i КПБ.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта