Плітка з Ваўкавыска — вапняковая плітка XII—XIII стст., знойдзеная у Ваўкавыску. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. На плітцы ў тэхніцы рэльефу на ёй выразана фігура фантастычнага звера. Галава крута завернута назад, доўгі хвост, прапушчаны між задніх ног, заканчваецца пышным завітком-крынам. Такая трактоўка вельмі блізкая да адлюстраванняў на кніжных мініяцюрах, дзе тэраталагічны стыль дасягнуў асаблівага росквіту.
Літаратура
Катэгорыя:Рэльефы Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Ваўкавыска Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:З’явіліся ў XIII стагоддзі Катэгорыя:Экспанаты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь