Мінскае пагадненне — пагадненне аб спыненні агню паміж украінскім урадам і самаабвешчанымі рэспублікамі Данбаса (ДНР і ЛНР), якое было дасягнута ў Мінску 5 верасня 2014 года. Рэжым спынення агню ўступіў у сілу з 18:00 па мясцовым часеУдзельнікі мінскай сустрэчы падпісалі дакумент аб спыненні агню на паўднёвым усходзе Украіны // БелТА, 05.09.2014. Таксама пагадненне ўключала ў сябе абмен палоннымі, захопленымі абедзвюма бакамі канфлікту. Агулам пратакол пагаднення змяшчаў 12 пунктаў.
22 лютага 2022 года Уладзімір Пуцін заявіў, што пасля прызнання Масквой Данецкай і Луганскай народных рэспублік Мінскіх пагадненняў больш не існуе.
Перадгісторыя 23 чэрвеня 2014 г. у Данецку прайшла першая сустрэча трохбаковай камісіі, у якой удзельнічалі Леанід Кучма, Міхаіл Зурабаў, Хайдзі Тальявіні, а таксама Віктар Медзвядчук, Алег Цароў і Аляксандр БарадайСтартовали переговоры между Киевом, Москвой и ополченцами. Бакі змаглі дамовіцца толькі аб спыненні агню да 27 чэрвеняПосле переговоров Царёв взялся спасать Кучму и Шуфрича от разъяренной толпы. На той перыяд прадстаўлены мірны план прэзідэнта П. Парашэнкі, які складаўся з 15 пунктаў і прадугледжваў вывад незаконных узброеных фарміраванняў з тэрыторыі Украіны, раззбраенне сепаратыстаў, частковую амністыю, аднаўленне работы мясцовых органаў улады пры абмежаванай дэцэнтралізацыі і захаванні правоў рускай мовыПетр Порошенко представил свой мирный план по Донбассу. П. Парашэнка паведаміў, што звярнуўся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай садзейнічаць у правядзенні ў Мінску 31 ліпеня пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе пры ўдзеле экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, пасла Расіі Міхаіла Зурабава і прадстаўніка АБСЕ. Украінскі бок прапанаваў украінскі бок прапануе вынесці на абмеркаванне кантактнай групы два пытанні: аб вызваленні ўсіх заложнікаў, якія застаюцца ў сепаратыстаў і аб забеспячэнні допуску міжнародных экспертаў на месца падзення самалёта Boeing 777Порошенко решил провести мирные переговоры в Минске.
Удзельнікі кантактнай групы АБСЕ: Хайдзі Тальявіні На сустрэчы ў Мінску інтарэсы ДНР і ЛНР прадстаўляюць Захарчанка і Платніцкі // БелТА, 05.09.2014. : Міхаіл Зурабаў. : Леанід Кучма. : Аляксандр Захарчанка, Андрэй Пургін. : Ігар Платніцкі, Аляксей КаракінПасяджэнне кантактнай групы па Украіне праходзіць у Мінску // БелТА, 05.09.2014.
Склад пратакола Забяспечыць неадкладнае двухбаковае спыненне прымянення зброі. Забяспечыць маніторынг і верыфікацыю з боку АБСЕ рэжыму непрымянення зброі. Ажыццявіць дэцэнтралізацыю ўлады, у тым ліку шляхам прыняцця Закона Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей» (Закон аб асаблівым статусе). Забяспечыць пастаянны маніторынг на расійска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы і верыфікацыю з боку АБСЕ са стварэннем зоны бяспекі ў памежных раёнах Украіны і Расійскай Федэрацыі. Неадкладна вызваліць усіх закладнікаў і асоб, якія незаконна ўтрымліваюцца. Прыняць закон аб недапушчэнні пераследу і пакарання асоб у сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцях Украіны. Працягнуць інклюзіўны агульнанацыянальны дыялог. Прыняць меры для паляпшэння гуманітарнай сітуацыі на Данбасе. Забяспечыць правядзенне датэрміновых мясцовых выбараў у адпаведнасці з Законам Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей» (Закон аб асаблівым статусе). Вывесці незаконныя ўзброеныя фармаванні, ваенную тэхніку, а таксама баевікоў і наймітаў з тэрыторыі Украіны. Прыняць праграму эканамічнага адраджэння Данбаса і аднаўлення жыццядзейнасці рэгіёна. Даць гарантыі асабістай бяспекі для ўдзельнікаў кансультацыйАБСЕ апублікавала падпісаны ў Мінску пратакол.
Скасаванне пагаднення У лютым 2022 года на фоне вострага крызісу паміж Расіяй і шэрагам краін Захаду з-за патэнцыяльнай пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, звязанай з нарошчваннем расійскіх войскаў і ўзбраенняў паблізу расійска-ўкраінскай мяжы, кіраўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з просьбай прызнаць незалежнасць рэспублік. Звароты падтрымалі ўсе члены Савета бяспекі, а 21 лютага 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў указы пра прызнанне незалежнасці і суверэнітэту рэспублік. 22 лютага 2022 года У. Пуцін заявіў, што пасля прызнання Расіяй Данецкай і Луганскай народных рэспублік Мінскіх пагадненняў больш не існуе. Паводле словаў У. Пуціна, Расія была вымушана прыняць рашэнне пра прызнанне ДНР і ЛНР з-за нібыта нежадання Украіны выконваць Мінскія пагадненні, якія фактычна былі «забітыя» задоўга да прызнання народных рэспублік Данбаса.
Гл. таксама Мінскі саміт
Крыніцы
Спасылкі Арыгінал пратакола на сайце АБСЕ
Катэгорыя:Дагаворы паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:2014 год у палітыцы Катэгорыя:2014 год у Мінску Катэгорыя:Данецкая Народная Рэспубліка Катэгорыя:Луганская Народная Рэспубліка Катэгорыя:АБСЕ