Сцяпан Антонавіч Калінкоўскі (, вёска Даколь, Глускі раён, Магілёўская вобласць — ) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія З першых дзён вайны на фронце, ваяваў на Паўночна-Заходнім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Механік-вадзіцель танка старшы сяржант С. А. Калінкоўскі вызначыўся пры вызваленні Польшчы. Пры наступленні зімой 1945 года ў складзе экіпажа знішчыў 2 варожыя мінамётныя батарэі, 120 павозак і 11 аўтамашын з боепрыпасамі, многа жывой сілы праціўніка.

22 студзеня 1945 года ў час правядзення разведкі экіпаж яго танка ўварваўся ў населены пункт Кольмар, перарэзаў шлях варожаму чыгуначнаму эшалону і захапіў склады. 23 студзеня авалодаў пераправай цераз Нотаць і ўтрымліваў яе да падыходу падмацавання. 26 студзеня С. А. Каліноўскі загінуў. 24 сакавіка 1945 г. быў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Памяць Навечна занесены ў спісы вайсковай часці. Яго імем названа вуліца ў Глуску.

Літаратура Калінкоўскі Сцяпан Антонавіч //  — С. 469.

Спасылкі

Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны