Будынак былой паштовай станцыі — помнік позняга класіцызму ў в. Няхачава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці з цэглы«Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год.. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэнняДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ. Цяпер выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5..
Апісанне
Конна-паштовая станцыя ўзведзеная ў 1846 годзе па ўзорным праекце на шашы Мінск-Брэст. Кампазіцыйна складаецца з трох аднапавярховых карпусоў, якія размешчаны па адной лініі, але аб'ёмамі саступаюць у глыбіню тэрыторыі і ўтвараюць Е-падобную планіроўку.
Бакавыя аб'ёмы восі ядналіся з галоўным праз сцены з брамамі, што вялі да ўнутранага двара. У галоўным корпусе знаходзіліся службовыя памяшканні і жыллё для падарожных, а у бакавых — стайня, пуня і карэтная. З дэкору прысутнічалі плоская рустоўка сцен, паўцыркульныя абрысы акон галоўнага корпуса і арачныя глухія рамкі вакол усіх акон. Цэнтральны будынак вылучаны рызалітам, завершаным ступеньчатым атыкам. аконныя праёмы (лучковыя ў цэнтральным корпусе і прамавугольныя ў бакавых) аздоблены лучковымі аркамі.
Літаратура
«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5 «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Паштовыя станцыі Катэгорыя:Пошта ў Беларусі Катэгорыя:Няхачава