Код аэрапорта ІKAА (або ІКАО ад англ.  ICAO  — International Civil Aviation Organization), таксама індэкс аэрапорта ІKAА — чатырохлітарны ўнікальны індывідуальны ідэнтыфікатар, які прысвойваецца аэрапортам свету Міжнароднай арганізацыяй цывільнай авіяцыіhttp://www.icao.int/Pages/default.aspx (ІКАА). Гэтыя коды выкарыстоўваюцца авіякампаніямі, органамі кіравання паветраным рухам, метэаралагічнымі службамі для перадачы аэранавігацыйнай і метэаралагічнай інфармацыі па аэрапортах, планаў палётаў (флайт-планаў), абазначэння цывільных аэрадромаў на радыёнавігацыйных картах, а таксама ў якасці адрасоў аэрапортаў у міжнароднай сетцы тэлеграфнай авіяцыйнай сувязі AFTN.СБОРНИК ТЕЛЕГРАФНЫХ ИНДЕКСОВ ПУНКТОВ, ЭКСПЛУАТАНТОВ, ПРЕДПРИЯТИЙ, СЛУЖБ И ДОЛЖНОСТНЫХ ЛИЦ ГРАЖДАНСКОЙ АВИАЦИИ. Поправка 355. ФГУП «ЦРОС ГА», 06.10.2011 г.

Структура кода ІКАА thumb|600px|Карта краін і тэрыторый з указаннем прэфікса кода аэрапорта ICAO, які выкарыстоўваецца на іх

Коды ІКАO маюць рэгіянальную структуру. Першыя дзве літары ўтвараюць рэгіянальны прэфікс. Першая літара кода ідэнтыфікуе рэгіён у свеце — кантынент, частку кантынента (напрыклад, «E» — Паўночная Еўропа, «L» — цэнтральная і паўднёвая Еўропа) або краіну з вялікай тэрыторыяй («K» — кантынентальная частка ЗША, «C» — Канада, «Y» — Аўстралія). Другая літара ідэнтыфікуе краіну ў рэгіёне, які адпавядае першай літары. Астатнія дзве (тры для буйных краін) літары кода паказваюць на аэрапорт у гэтай краіне.

У наш час усе магчымыя прэфіксы на літару «L» ужо выкарыстоўваюцца. Літары I, J,Q і X не выкарыстоўваюцца ў якасці першай літары кода аэрапорта ICAO. Спецыяльны код ZZZZ зарэзерваваны для выпадкаў, калі складаецца план палёту ў аэрапорт, які не мае кода ІКАO.

Для СССР, як для краіны з вялікай тэрыторыяй, была вылучана асобная першая літара кода — літара «U». Коды аэрапортам на тэрыторыі былога СССР прысвойваліся з такім разлікам, каб другая літара кода паказвала на тэрытарыяльнае ўпраўленне цывільнай авіяцыі, у распараджэнні якога знаходзіўся ў той час аэрапорт.

Коды IKAА і коды ІАТА Апроч кода ІКАА, многія аэрапорты маюць код ІАТА — трохлітарны код, які прысвойваецца аэрапортам свету Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту (ІАТА). У кантынентальнай частцы ЗША і ў Канадзе коды аэрапортаў ІАТА — гэта коды аэрапортаў ІКАА без першай літары-прэфікса. У астатніх частках свету (уключаючы Аляску і Гавайскія астравы, які ўваходзяць у ЗША) гэта не так.

Невялікія аэрапорты (асабліва аэрапорты мясцовых паветраных ліній) могуць не мець ні кода ІКАА, ні кода ІАТА.

Прэфіксы Прэфікс КраінаAG Саламонавы АстравыAN НауруAY Папуа — Новая ГвінеяBG ГрэнландыяBI ІсландыяC КанадаDA АлжырDB БенінDF Буркіна-ФасоDG ГанаDI Кот-д’ІвуарDN НігерыяDR НігерDT ТунісDX ТогаEB БельгіяED Германія (грамадзянскія)EE ЭстоніяEF ФінляндыяEG ВялікабрытаніяEH НідэрландыEI ІрландыяEK ДаніяEL ЛюксембургEN НарвегіяEP ПольшчаES ШвецыяET Германія (ваенныя)EV ЛатвіяEY ЛітваFA ПАРFB БатсванаFC Рэспубліка КонгаFD СвазілендFE Цэнтральна-Афрыканская РэспублікаFG Экватарыяльная ГвінеяFH Востраў УзнясенняFI МаўрыкійFJ Брытанскія тэрыторыі ў Індыйскім акіянеFK КамерунFL ЗамбіяFM Каморскія Астравы, Рэспубліка Мадагаскар, Маёта, РэюньёнFN АнголаFO ГабонFP Сан-Тамэ і ПрынсіпіFQ МазамбікFS СейшэлыFT ЧадFV ЗімбабвэFW МалавіFX ЛесотаFY НамібіяFZ Дэмакратычная Рэспубліка КонгаGA МаліGB ГамбіяGC Канарскія астравы (Іспанія)GE Сеўта і Мелілья (Іспанія)GF Сьера-ЛеонэGG Гвінея-БісауGL ЛіберыяGM МарокаGO СенегалGQ МаўрытаніяGS Заходняя СахараGU ГвінеяGV Каба-ВердэHA ЭфіопіяHB БурундзіHC СамаліHD Джыбуці (таксама HF)HE ЕгіпетHF Джыбуці (таксама HD)HH ЭрытрэяHK КеніяHL ЛівіяHR РуандаHS СуданHT ТанзаніяHU УгандаK ЗША (кантынентальная частка)LA АлбаніяLB БалгарыяLC КіпрLD ХарватыяLE ІспаніяLF Францыя, уключаючы Сен-П’ер і МікелонLG ГрэцыяLH ВенгрыяLI ІталіяLJ СлавеніяLK ЧэхіяLL ІзраільLM МальтаLN МанакаLO АўстрыяLP Партугалія, уключаючы Азорскія астравыLQ Боснія і ГерцагавінаLR РумыніяLS ШвейцарыяLT ТурцыяLU МалдоваLV Сектар ГазаLW Паўночная МакедоніяLX ГібралтарLY Сербія, ЧарнагорыяLZ СлавакіяMB Цёркс і КайкасMD Дамініканская РэспублікаMG ГватэмалаMH ГандурасMK ЯмайкаMM МексікаMN НікарагуаMP ПанамаMR Коста-РыкаMS СальвадорMT ГаіціMU КубаMW Кайманавы астравыMY БагамыMZ БелізNC Астравы КукаNF Фіджы, ТонгаNG Кірыбаці (Астравы Гілберта), ТувалуNI НіуэNL Астравы Уоліс і ФутунаNS СамоаNT Французская ПалінезіяNV ВануатуNW Новая КаледоніяNZ Новая Зеландыя, АнтарктыдаOA АфганістанOB БахрэйнOE Саудаўская АравіяOI ІранOJ Іарданія і Заходні бераг ракі ІарданOK КувейтOL ЛіванOM Аб’яднаныя Арабскія ЭміратыOO АманOP ПакістанOR ІракOS СірыяOT КатарOY ЕменPA АляскаPB Востраў БэйкерPC Кірыбаці (Canton Airfield, Астравы Фенікс)PF Форт Юкан, АляскаPG Гуам, Паўночныя Марыянскія астравыPH ГаваіPJ Атол ДжонстанPK Маршалавы АстравыPL Кірыбаці (Астравы Лайн)PM МідуэйPO Oliktok Long Range Radar Station, АляскаPP Point Lay, АляскаPT Федэратыўныя Штаты Мікранезіі, ПалауPW Атол УэйкRC ТайваньRJ Японія (большая частка краіны)RK Паўднёвая КарэяRO Японія (Прэфектура Акінава і Ёран)RP ФіліпіныSA АргенцінаSB Бразілія (таксама SD, SN, SS і SW)SC ЧыліSD Бразілія (таксама SB, SN, SS і SW)SE ЭквадорSF Фалклендскія (Мальвінскія) астравыSG ПарагвайSK КалумбіяSL БалівіяSM СурынамSN Бразілія (таксама SB, SD, SS і SW)SO Французская ГвіянаSP ПеруSS Бразілія (таксама SB, SD, SN і SW)SU УругвайSV ВенесуэлаSW Бразілія (таксама SB, SD, SN і SS)SY ГаянаTA Антыгуа і БарбудаTB БарбадасTD ДамінікаTF ГвадэлупаTG ГрэнадаTI Амерыканскія Віргінскія астравыTJ Пуэрта-РыкаTK Сент-Кітс і НевісTL Сент-ЛюсіяTN Банайрэ, Сінт-Эстаціўс і Саба, Аруба, Кюрасаа, Сінт-МаартэнTQ АнгільяTR МантсератTT Трынідад і ТабагаTU Брытанскія Віргінскія астравыTV Сент-Вінсент і ГрэнадзіныTX БермудыU Расія (акрамя UA, UB, UD, UG, UK, UM і UT)UA Казахстан, КыргызстанUB АзербайджанUD АрменіяUG ГрузіяUK УкраінаUM БеларусьUT Таджыкістан, Туркменістан, УзбекістанVA Індыя (таксама VE, VI і VO)VC Шры ЛанкаVD КамбоджаVE Індыя (таксама VA, VI і VO)VG БангладэшVH ГанконгVI Індыя (таксама VA, VE і VO)VL ЛаосVM МакааVN НепалVO Індыя (таксама VA, VE і VI)VQ БутанVR МальдывыVT ТайландVV В’етнамVY М’янмаWA Інданезія (таксама WI, WQ і WR)WB Малайзія (таксама WM), БрунейWI Інданезія (таксама WA, WQ і WR)WM Малайзія (таксама WB)WP Усходні ТыморWQ Інданезія (таксама WA, WI і WR)WR Інданезія (таксама WA, WI і WQ)WS СінгапурY АўстраліяZ Кітай (акрамя ZK і ZM)ZK Паўночная КарэяZM Манголія

Гл. таксама Спіс аэрапортаў паводле коду ІКАА: U Індэкс дзяржаўнага аэрадрома Код ІАТА

Спасылкі Location Indicators by State

Катэгорыя:Авіяцыйныя тэрміны Катэгорыя:Коды ІКАА Катэгорыя:Геакоды Катэгорыя:Спісы краін Катэгорыя:Спісы кодаў