Міхаіл Міхайлавіч Зялёнкін (, Рудзенск, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — Мінск) — Герой Савецкага Саюза, беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Пасля заканчэння Віцебскага мастацкага вучылішча працаваў у Мінску на фабрыцы «Кастрычнік», там жа вучыўся ў аэраклубе. З 1939 года ў шэрагах Чырвонай Арміі. У 1941 годзе скончыў Батайскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Ваяваў у складзе 156-га авіяпалка на Калінінскім, Заходнім, Волхаўскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Свае першыя паветраныя перамогі сяржант М. М. Зялёнкін атрымаў на знішчальніку І-16. З лета 1944 года ваяваў ужо на Як-3.

Да жніўня 1944 года начальнік звяна 156-га знішчальнага авіяцыйнага палка. Здзейсніў 218 баявых вылетаў, збіў асабіста 19 самалётаў і 1 аэрастат.

15 траўня 1946 года за мужнасць і венную доблесць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, лётчыку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнамі: Леніна, Чырвонага Сцяга, Суворава 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі; медалямі.

У 1954 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, жыў і працаваў у Мінску. З 1965 года член Саюза мастакоў СССР. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.

Крыніцы

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў СССР Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза