Сусветны рэйтынг снукерыстаў у сезоне 2014/2015: Сусветны рэйтынг для ўсіх прафесійных гульцоў, якія кваліфікаваны на сезон 2014/2015, прадстаўлены ніжэй. Рэйтынг уяўляе сабой суму набраных ачкоў на рэйтынгавых і міні-рэйтынгавых турнірах за два гады. З сезона 2014/2015 была ўведзена грашовая сістэма падліку рэйтынгавых балаў, што азначае, што рэйтынгавыя ачкі эквівалентныя суме заробленых снукерыстам за два апошнія гады грошай з некаторымі выключэннямі. У пэўны момант ачкі, набраныя у пазамінулым сезоне адымаюцца, і пасля кожнага турніру бягучага сезона набраныя ачкі дадаюцца. Наступная табліца дэманструе рэйтынгі пасля кожнага рэйтынгавага турніру.