Анатоль Данілавіч Саля́нікаў (, Чурылава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — ) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (19.08.1944).
Біяграфія У 1942 годзе скончыў Энгельскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў. У Чырвонай Арміі з 1941 года. З 1942 года на Бранскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах: капітан, камандзір эскадрыллі штурмавікоў. Зрабіў 115 баявых вылетаў, знішчыў 10 танкаў, 2 бронемашыны, 120 аўтамашын, 18 гармат, 4 вагоны, склад, 6 мінамётаў, 44 павозкі з грузам, больш за 500 гітлераўцаў. Эскадрылля пад яго камандаваннем са студзеня па красавік 1944 года зрабіла 123 баявыя вылеты. Да 1947 года ў Савецкай Арміі, потым да 1981 года на адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.
Крыніцы
Літаратура Салянікаў Анатоль Данілавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Кн. 1. — С. 373.
Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Маёры СССР