International Championship — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе і праходзіў у міжнародным тэнісным цэнтры Сычуаня у Чэнду, Кітай, дзе таксама праходзіў і апошні розыгрыш 2014 года, а ў 2013 турнір адбываўся ва ўсходнім музычным парку у Чэнду, Кітай. У 2015 годзе турнір быў перанесены ў Baihu Media Broadcasting Centre у горад Дацын. International Championship з'яўляецца восьмым рэйтынгавым турнірам у сезоне 2017/2018 і адным з пяці рэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць на тэрыторыі Кітая (разам з чэмпіянатам Кітая, World Open, Шанхай Мастэрс і адкрытым чэмпіянатам Кітая). Турнір быў заснаваны як «галоўны замежны мэйджар» (), бо мае найвышэйшы прызавы фонд з усіх рэйтынгавых турніраў, якія калі-небудзь праходзілі за межамі Вялікабрытаніі. Прызавы фонд турніру ў 2017 годзе склаў £750,000, перасягнуўшы ўсе снукерныя турніры сезона (уключаючы Мастэрс), апроч найбуйнейшых рэйтынгавых спаборніцтваў — чэмпіянату Вялікабрытаніі і чэмпіянату свету.
Турнір праходзіць на працягу тыдня на перасячэнні кастрычніку і лістапада, а фінал гуляецца на працягу двух гульнявых сесій у апошнюю нядзелю.
Фармат International Championship уключае ў сябе адзін кваліфікацыйны раўнд (з 2013 года), які праходзіць на працягу трох дзён (да 2016 года кваліфікацыя праходзіла чатыры дні) прыкладна за месяц да асноўнай стадыі і ў якім гуляюць 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна трапляюць у асноўную стадыю, дзе да іх далучыюцца чацвёра ўладальнікаў уайлдкард (у 2012 годзе было 8 уладальнікаў уайлдкард), якія гуляюць у папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерысты гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу.
Джад Трамп выйграў першы розыгрыш у 2012 годзе, а ў 2013 — Дзін Цзюньхуэй стаў першым і пакуль адзіным кітайскім гульцом, які выйграў тытул International Championship на радзіме. Пераможцам розыгрышу 2014 года стаў Рыкі Уолдэн, а ў 2015 годзе тытул выйграў чатырохразовы чэмпіён свету Джон Хігінс з Шатландыі. Дзеючым чэмпіёнам турніру з'яўляецца Марк Сэлбі, які перамог на турніры ў 2016 годзе і абараніў тытул у 2017 годзе.
Вынікі
Год Месца Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты Чвэрцьфіналісты Прызавы фонд К-ць удзельнікаў 2012 Чэнду, КітайМіжнародны тэнісны цэнтр правінцыі Сычуань Джад Трамп Ніл Робертсан 10:8 Шон Мёрфі Пітэр Эбдан Марк Ален Марка Фу Рыкі Уолдэн Лю Хаацянь Агульны: £600,000Пераможца: £125,000Найвышэйшая серыя: £2,000 Увогуле: 104Асноўная стадыя: 40 2013 Чэнду, КітайУсходні музычны парк Чэнду Дзін Цзюньхуэй Марка Фу 10:9 Джо Пэры Грэм Дот Марк Сэлбі Лян Вэньбо Пітэр Эбдан Раян Дэй Агульны: £625,000Пераможца: £125,000Найвышэйшая серыя: £1,000 Увогуле: 132Асноўная стадыя: 68 2014 Чэнду, КітайМіжнародны тэнісны цэнтр правінцыі Сычуань Рыкі Уолдэн Марк Ален 10:7 Марк Уільямс Роберт Мілкінс Роні О'Саліван Майкл Уайт Джэймі Бёрнэт Марка Фу Агульны: £625,000Пераможца: £125,000Найвышэйшая серыя: £1,000 Увогуле: 132Асноўная стадыя: 68 2015 Дацын, КітайТэлерадыёвяшчальны цэнтр Бай-ху Джон Хігінс Дэвід Гілберт 10:5 Марк Сэлбі Цепчая Ун-Ну Ніл Робертсан Марка Фу Марк Ален Джо Пэры Агульны: £657,000Пераможца: £125,000Найвышэйшая серыя: £1,000 Увогуле: 132Асноўная стадыя: 72 2016 Дацын, КітайТэлерадыёвяшчальны цэнтр Бай-ху Марк Сэлбі Дзін Цзюньхуэй 10:1 Сцюарт Бінэм Джад Трамп Джон Хігінс Шон Мёрфі Майкл Холт Джо Пэры Агульны: £657,000Пераможца: £125,000Найвышэйшая серыя: £1,000 Увогуле: 132Асноўная стадыя: 72 2017 Дацын, КітайТэлерадыёвяшчальны цэнтр Бай-ху Марк Сэлбі Марк Ален 10:7 Янь Бінтаа Мартын Гоўлд Джад Трамп Алістэр Картэр Джон Хігінс Робі Уільямс Агульны: £750,000Пераможца: £150,000Найвышэйшая серыя: £3,000 Увогуле: 128Асноўная стадыя: 72
Фіналісты турніру
Гулец 2 0 2 2016, 2017 — 1 1 2 2013 2016 1 0 1 2015 — 1 0 1 2014 — 1 0 1 2012 — 0 2 2 — 2014, 2017 0 1 1 — 2015 0 1 1 — 2013 0 1 1 — 2012
Пераможцы турніру паводле краін
Краіна Першы тытулАпошні тытул Англія 4 4 2012 2017 Шатландыя 1 1 2015 2015 Кітай 1 1 2013 2013
Статыстыка ўсіх удзельнікаў International Championship
Без уліку вынікаў International Championship 2017.