Malus coronaria ) — дрэва, від роду сямейства , якое расце ў Паўночнай Амерыцы.
Батанічнае апісанне Дрэва вышынёй да 10 метраў з шырокай кронай. Галіны з калючкамі, кара чырванавата-карычневая, з падоўжнымі расколінамі, адслойваецца вузкімі пласцінкамі. Пупышкі ярка-чырвоныя з цёмнай каёмкой, раснічастыя па краю.
Лісце яйкападобнай формы, да 10 см даўжынёй, часам бывае неглыбока лопасцевым. Маладое лісце апушанае, пры распусканні мае бронзава-чырвоны колер, пазней становяцца голым, цёмна-зялёным з верхняга боку і больш бледным знізу. Увосень жоўкне. Хвосцікі тонкія, да 5 см даўжынёй. Прылісткі завостраныя, даўжынёй да 1,3 см.
Кветкі белыя або светла-ружовыя, духмяныя, дыяметрам 3-5 см, з тонкімі Кветаножкамі, сабраны ў малакветкавыя (3-6 кветак) суквецці. Гіпантый з белым апушэннем, слупкі ля аснавання валасістыя.
Плады круглявыя, жоўта-зялёныя з васковым налётам, дыяметрам да 3,5 см. Яны вельмі духмяныя, але маюць даўкі і кіслы смак.
Ужыванне У ЗША часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны. Сок з пладоў выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі сідру.
Катэгорыя:Яблыня Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1768 годзе