Антоні Гарэцкі (; — , г. ) — польскі паэт, сатырык і байкапісец; адзін з кіраўнікоў паўстання 1830-31 гадоў.
Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Віленскім універсітэце, рана пазначыўся як таленавіты паэт. У 1812 далучыўся да польска-літвінскіх частак, якія ваявалі на баку Напалеона. Пасля амністыі жыў у Вільні, блізка сябраваў з філаматамі, добра ведаў А. Міцкевіча, уваходзіў у таварыства шубраўцаў і быў адным з аўтараў газеты «Wiadomości brukowe». Валодаў несамавітым пачуццём гумару, яго байкі, жарты, вострыя слоўкі паўтарала ўся ВільняС. Куль-Сяльверстава (2012). У час паўстання 1830—1831 гадоў быў адным з яго кіраўнікоў і таму пасля задушэння супраціву не меў права на амністыю. Паводле царскага ўказу ён быў аднесены да першай катыгорыі ўдзельнікаў паўстання, што цягнула за сабой канфіскацыю маёнткаў, пазбаўленне ўсіх правоў і катаргу. Антоні Гарэцкі выехаў за мяжу, пакінуўшы сям’ю, і больш на радзіму не вярнуўся. Пахаваны на могілках Манмарансі ў Парыжы.
Разам з жонкай Веранікай мелі сыноў Людвіга і Тадэвуша, апошні стаў вядомым мастаком, а таксама дачок Ружу, Камілу і ГаннуRoman Gorecki: «Podobnie jak moi przodkowie najbardziej cenię wolność» .
Выбраная бібліяграфія «Bajki», Paryż (1868) Biblioteka Ludu Polskiego, zeszyt 57 (wybór) «Pieśni», Paryż (1868) Biblioteka Ludu Polskiego, zeszyt 54 (wybór; z przedmową L. Rettla) Pisma, wyd. E. Gorecki, Lipsk 1877 (z przedmową wydawcy), zawartość: Poezje Litwina; Bajki i poezje nowe; Kłosek polski; Wolny głos; Siewba; Nowy zbiorek wierszy; Jeszcze tomik pism; Wiersze różne; Rozmaitości; Pieśń polska Pisma, t. 1-2 (wyd. uprawnione E. Ł. Kasprowicza), Lipsk 1886 Biblioteka Pisarzy Polskich, t. 80-81 (zawartość: Poezje Litwina; Bajki i poezje nowe; Kłosek polski; Wolny głos; Siewba; Nowy zbiorek wierszy; Jeszcze tomik pism; Wiersze różne; Rozmaitości) Diabeł i zboże. Bajki, epigramaty, wiersze, wyd. J. Szeląg (Z. Mitzner), Warszawa 1950, Biblioteka Szpilek nr 6 (wybór).
Літаратура Куль-Сяльверстава С. Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па гісторыі культуры Беларусі. — Гродна, 2012.
Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Байкапісцы