ШарлатНапісанне Шарлат у адпаведнасці з пералікам буйных гарадоў у артыкуле Паўночная Караліна , С.225 () — горад у ЗША. Самы буйны горад у штаце Паўночная Караліна, па колькасці насельніцтва Шарлат займае сямнаццатае месца сярод найбуйнейшых гарадоў ЗША. Горад размешчаны на мяжы з Паўднёвай Каралінай у акрузе Мекленбург, адміністрацыйным цэнтрам якога ён і з’яўляецца.

Шарлат, дзе знаходзіцца штаб-кватэра самага буйнога банка ЗША — Bank of America, з’яўляецца другой па значэнні банкаўскай і фінансавай пляцоўкай ЗША і дзякуючы сваёй геаграфічнай блізкасці да паўднёвай і цэнтральнай часткі Атлантычнага акіяна ў апошнія гады ператварыўся ў важны авіятранспартны вузел на шляху ў Еўропу.

У Шарлат знаходзіцца адно з падраздзяленняў Універсітэта Паўночнай Караліны.

Клімат Шарлат, як і большая частка паўднёвага ўсходу ЗША, мае вільготны субтрапічны клімат (Cfa паводле класіфікацыі клімату Кёпена) з чатырма выражанымі сезонамі. Зімы ў горадзе кароткія і пераважна халаднаватыя, з сярэдняй тэмпературай студзеня 4,5 °C. У сярэднім каля 58 начэй у годзе тэмпература паветра падае да нулявой адзнакі або ніжэй яе і толькі два дні, калі дзённая тэмпература не перавышае 0 °C. Самы сухі месяц — красавік. Лета ў Шарлаце гарачае і вільготнае з сярэдняй тэмпературай ліпеня 25,8 °C. Дзённая тэмпература, якая перавышае 32 °C трымаецца ў сярэднім 40 дзён у годзе. Восень, галоўным чынам, больш сухая пара года, чым вясна.

Сярэднегадавая тэмпература — +15,4 °C Сярэднегадавая хуткасць ветру — 2,8 м/с Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 67 %

Дэмаграфія Паводле перапісу насельніцтва ЗША ў 2010 годзе, расавы склад горада Шарлат: Белыя — 45,1 % Афраамерыканцы — 35,0 % Лацінаамерыканцы — 13,1 % Азіяты — 5,0 % Карэнныя амерыканцы — 0,5 % Гавайцы — 0,1 % Дзве або больш расы — 1,2 %

Сярэдні даход на хатнюю гаспадарку ў горадзе складае $48,670, а сярэдні даход на сям’ю $59,452.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Паўночнай Караліны