Клайд (, ) — восьмая па велічыні рака ў Вялікабрытаніі і трэцяя ў Шатландыі, размешчана на поўдні Шатландыі.
Гідраграфія Даўжыня 176 км (з эстуарыем 208 км), плошча басейна 4,1 тыс. км². Бярэ пачатак на паўночных схілах Паўднёва-Шатландскага ўзвышша, у вярхоўях цячэ па нізкагор’ях, а затым па ўзгорыстай раўніне, утвараючы вышэй за горад Ланарк парогі. Упадае ў заліў Ферт-оф-Клайд. Сярэдні расход вады ў вусці каля 70 м³/с. Увосень і ўзімку паўнаводная.
На рацэ На рацэ Клайд стаіць адзін з найбуйнейшых гарадоў Вялікабрытаніі — Глазга, да якога падымаюцца марскія судны, вышэй (да парогаў) — рачное суднаходства, на парогах размешчана ГЭС. Рака Клайд таксама злучана каналамі з Паўночным морам. У часы Брытанскай імперыі адыгрывала значную ролю ў суднабудаванні і гандлі.
На рацэ Клайд шырока распаўсюджана рыбалка. Сезон рыбнай лоўлі заканадаўча ўсталяваны з 15 сакавіка па 30 верасня. Рака асабліва прыцягвае аматараў стронгі, якая водзіцца тут у вялікай колькасці.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рэкі Шатландыі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ірландскае мора