Магнолія (Magnolia) — род кветкавых раслін сямейства магноліевых.

Апісанне Дрэвы і кусты з простым, часам буйным (да 1 м) лісцем. Ліце мае ў сабе алкалоіды, эфірны алей і гліказіды. Кветкі верхавінкавыя, адзіночныя, двухполыя. Плод — спіральная шматлістоўка.

Пашырэнне Адрозніваецца больш за 80 відаў. Пашыраны ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, Амерыцы. Культывуецца больш за 15 відаў (лістападныя ва ўмераных, вечназялёныя ў трапічных і субтрапічных зонах).

Выкарыстанне Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Літаратура

Катэгорыя:Магноліевыя