Барыс Андрэевіч Царыкаў (, Гомель — , Гомельская вобласць) — разведчк 43-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Яфрэйтар. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся 31 кастрычніка 1926 года ў горадзе Гомель у сям’і служачага. Беларус. Адукацыя сярэдняя. У Чырвонай Арміі з 1941 года. У дзеючай арміі з лютага 1943 года.

Разведчык 43-га стралковага палка камсамолец чырвонаармеец Барыс Царыкаў з групай мінёраў 15 кастрычніка 1943 года першым пераправіўся праз раку Дняпро ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Лоеў Гомельскай вобласці, узняўшы на правым беразе Чырвоны сцяг, і на працягу 5 сутак удзельнічаў у баях па пашырэнні плацдарму; 17-гадовы воін некалькі разоў вяртаўся на левы бераг з баявымі данясеннямі ў штаб.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым геройства і мужнасць чырвонаармейцу Царыкаву Барысу Андрэевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Загінуў у баі 13 лістапада 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку гарадскога тыпу Лоеў Гомельскай вобласці Беларусі.

Памяць

Стэла ў гонар Б. А. Царыкава ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Загінулі ў баі