Радыелагічны інцыдэнт у Краматорску — факт радыеактыўнага апраменьвання жыхароў аднаго з панэльных будынкаў у Краматорску ў перыяд з 1980 па 1989 год.
Пад канец 1970-х у Каранскім кар’еры Данецкай вобласці, дзе здабывалі гравій і друз, была згублена ампула з цэзіем-137, які выкарыстоўваўся ва . Пачаліся пошукі, кіраўніцтва папярэдзіла сваіх шматлікіх замоўцаў пра згубу. Друз з гэтага кар’ера выкарыстоўвалі для будаўніцтва Алімпійскіх аб’ектаў у Маскве. Да заканчэння пошукаў пастаўкі друзу загадам урада СССР былі прыпынены. Праз тыдзень пошукі афіцыйна скончыліся няўдачай.
У 1980 годзе ў Краматорску быў здадзены ў эксплуатацыю панэльны будынак № 7 па вуліцы Гвардзейцаў-Кантэміраўцаў. Згубленая ампула памерам 8 на 4 мм, якая выпраменьвала 200 рэнтген за гадзіну, апынулася ўмураванай у адну са сцен дзіцячага пакоя.
Ужо ў 1981 годзе ў адной з кватэр памерла 18-гадовая дзяўчына, а праз год — яе 16-гадовы брат, потым — іх маці. У кватэру ўсялілася іншая сям’я, у якой неўзабаве памёр сын-падлетак. Усе загінулыя памерлі ад белакроў’я. Урачы тлумачылі дыягназ дрэннай спадчыннасцю. Бацька загінулых дамогся дэтальнага расследавання, якое выявіла высокі ўзровень радыеактыўнасці ў дзіцячым пакоі, у сумежнай кватэры за сцяной і ў кватэры паверхам вышэй.
Жыхароў выселілі, пасля чаго было вызначана дакладнае месца крыніцы выпраменьвання. Выразаўшы частку сцяны, яе даставілі ў Кіеўскі інстытут ядзерных даследаванняў, дзе ампула была выцягнута. Праз завадскі нумар быў вызначаны ўласнік ампулы.
Пасля выняцця ампулы гама-выпраменьванне ў будынку № 7 знікла, узровень радыеактыўнасці зраўняўся з фонавым.
Наступствы У выніку радыеактыўнага апраменьвання за 9 год загінула 6 асоб (4 дзяцей і 2 дарослых), яшчэ 17 асоб прызналі інвалідамі.
Гл. таксама Аперацыя «Кліваж» Факел (ядзерны выбух)
Спысылкі Чернобыль в стене панельного дома // «Восточный проект», 28.04.2003
Катэгорыя:Радыяцыйныя аварыі Катэгорыя:Катастрофы ва Украіне Катэгорыя:Краматорск Катэгорыя:1980-я ва Украіне