Свянця́ны С. 80., таксама Швянчоніс () — горад у Літве, адміністрацыйны цэнтр Свянцянскага раёна Віленскага павета. Размешчаны за 6 км ад літоўска-беларускай дзяржаўнай граніцы, за 60 км на ўсход ад Вільні; аўтамабільныя дарогі звязваюць горад з Вільняй, Езяросамі, Лынтупамі.

Свянцяны — даўняе магдэбургскае мястэчка Ашмянскага павету (часткі Віленшчыны)Уладзімір Міхневіч. Свянцяны — убачыць святыя гаі на ўласныя вочы // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 28 лютага 2009. У сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй, горад у этнаграфічным рэгіёне Аўкштайція.

Назва Паходжанне тапоніма «Свянцяны» звязваюць са святым гаем, на месцы якога або побач якога ўзнікла першае паселішча.

Гісторыя

Ранняя гісторыя Упершыню Свянцяны ўпамінаюцца ў ХV стагоддзі. Паселішча ўваходзіла ў склад Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і стаяла на шляху да Полацка і Віцебска. У Свянцянах быў гаспадарскі "двор", дзе спыняўся ў тым ліку вялікі князь Вітаўт, які загадаў збудаваць тут першы касцёл. Таксама Вітаўт пасяліў каля горада татар. Росквіт Свянцян адбываўся ў другую палову XV—XVI стагоддзі. У 1486 годзе вялікі князь Казімір Ягелончык надаў гораду Магдэбургскае права. З 1565 года ў Свянцянах месціўся земскі суд. У 1633 годзе ў ваколіцах горада заснавалі францысканскі кляштар.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Свянцяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, спачатку у Літоўскай губерні, потым у Віленскай губерні. З 1795 года Свянцяны — цэнтр Завілейскага павета, які ў 1842 годзе быў перайменаваны ў Свянцянскі павет.

У часе вайны 1812 года ў месце спыняўся Напалеон. Свянцяны былі галоўным апорным пунктам у часы паўстання 1830—1831 гадоў. 22 сакавіка 1860 года створаны праект гарадскога герба: «у блакітным полі дзве сярэбраныя рыбы з чырвонымі вачыма і плаўнікамі»Свянцяны // . У канцы XIX стагоддзя ў Свянцянах дзейнічалі праваслаўная і стараверская цэрквы, касцёл, 6 сінагог і яўрэйскіх малітоўных дамоў; працавалі гарадская, прыходская, 2-класная яўрэйскае вучылішча і талмуд-тора. Акрамя таго, у месце была бальніца.

Найноўшы час

У час Першай сусветнай вайны германскія войскі 9 верасня 1915 года пачалі Свянцянскі прарыў, расійскі фронт быў разбіты, горад заняты нямецкімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У той жа час на тэрыторыі прэтэндавала Літва. У канцы 1918 года горад заняла Чырвоная армія. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, Свянцяны сталі цэнтрам павета («падраёна»)У якіх межах былі абвешчаны Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // . З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Неўзабаве горад занялі польскія войскі. У 1920 годзе горад быў пад кантролем Літвы, але ў далейшым Свянцяны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы (1920), а з 1922 года — у міжваеннай Польскай Рэспубліцы.

У складзе Польшчы Свянцяны былі цэнтрам гімны ў складзе Віленскага ваяводства, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. У 1930-х гадах у Свянцянах дзейнічаў акруговы камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі С. 26.. 20 кастрычніка 1933 года да Свянцян далучылі населены пункт з аднайменнай гміны — засценак Лігумы (мясцовая назва — Падлігумы)Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 12 października 1933 r. o zmianie granic miasta Święcian w powiecie święciańskim, województwie wileńskiem, Dz. U. Nr 81, poz. 587 .

У выніку заходняга паходу Чырвонай арміі 1939 года Свянцяны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, атрымаўшы статус раённага цэнтра Вілейскай вобласці. Аднак 1—2 кастрычніка 1940 года ўрад СССР перадаў горад Літоўскай ССР.

Цягам 1941—1944 гадоў Свянцяны былі пад акупацыяй Германіі. У горадзе былі забіты 4 тысячы яўрэяў. 20 траўня 1942 года былі забіты каля 400 жыхароў, у большасці палякаўSteponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 92..

У 1994 годзе ўтварыліся дзве беларускія суполкі: Беларускае таварыства Свянцянскага раёна (старшыня Ніна Сусвіла) і Свянцянскае аддзяленне ТБК, якое ў 1997 годзе аб’ядналася з Беларускім таварыствам Свянцянскага раёнаБеларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў (Мінск, 21—25 мая, 4—7 снеж. 2000 г.) / Уклад. Т. Пятровіч; рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 312 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 17). ISBN 985-6638-15-1..

Насельніцтва

XIX стагоддзе: 1867 — 5994 чал.; 1880 — 6795 чал., з іх паводле веры: 880 старавераў, 813 каталікоў, 613 праваслаўных, 2 евангелісты, 4480 юдзеяў; паводле стан, сацыяльная група|стану: 377 шляхты, 16 духавенства, 43 ганаровых грамадзян і купцоў, 5775 мяшчан, 75 сялян, 464 ваенных, 39 інш.Święciany // S. 683.; 1900 — 6322 чал. XX стагоддзе: 1941 — 5,9 тыс. чал.; 1970 — 4560 чал.; 1979 — 5284 чал.; 1989 — 6469 чал.; 1990 — 6,6 тыс. чал.Швенченис // XXI стагоддзе: 2001 — 5684 чал.; 2009 — 5562 чал.; 2020 — 4065 чал.vle.lt

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Свянцянаў (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 4 448 100,00 Літоўцы 2 631 59,15 Палякі 735 16,52 Рускія 686 15,42 Беларусы 181 4,07 Украінцы 22 0,49 Іншыя 43 0,97 Не ўказалі 163 3,66

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, швейная фабрыка і фабрыка перапрацоўкі лекавых раслін.

Культура Дзейнічае Нальшанскі музей (колішні Свянцянскі краязнаўчы).

Славутасці Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. ХХ стст.; фрагменты) Каплічка прыдарожная Касцёл Усіх Святых (1898) Могілкі Царква Св. Мікалая (1898)

Страчаная спадчына Капліца могілкавая Сінагога

Галерэя

Гарады-пабрацімы Мрангова, Польшча Свідніца, Польшча Вэйхерова, Польшча Румя, Польшча Паставы, Беларусь

Вядомыя асобы Франц Більша (1909—1981) — беларускі каталіцкі святар Андрэй Лабада (1871—1931) — беларускі фалькларыст, этнограф і літаратуразнавец Дзмітрый Лукас (1911—1979) — беларускі кампазітар Святлана Вікенцьеўна Гіль (нар. 1947) — беларускі палітык.

Крыніцы

Літаратура

Święciany // S. 682—685.

Спасылкі