Русіно́ (, ) — аграгарадокРешение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки» у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета, са жніўня 2019 года яго цэнтрРешение Барановичского районного Совета депутатов от 2 августа 2019 г. № 79 О переносе административного центра Великолукского сельсовета Барановичского района.

Геаграфія Размешчаны за 8 км (за 5 км) на паўднёвы ўсход ад горада Баранавічы, за 206 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.

Гісторыя У пісьмовых крыніцах згадваецца з XVIII стагоддзя. 30 снежня 1884 года ўведзена ў эксплуатацыю чыгуначная станцыя.

У 1889 годзе вёска Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. Адносілася да Велікалуцкага праваслаўнага прыхода.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Русінскага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

У Вялікую Айчынную вайну з 27 чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена воінамі 193-й стралковай дывізіі. На франтах загінула 6 аднавяскоўцаў.

Інфраструктура Ветэрынарны пункт Фельчарска-акушэрскі пункт 2 магазіны Клуб Бібліятэка Сярэдняя школа (з 1989 года існуе музей гісторыі школы) Баранавіцкі раённы Цэнтр народных рамёстваў Свята-Раства-Багародзіцкая царква (2014)

Насельніцтва 55 двароў, 381 жыхар (1897) 81 двор, 450 жыхароў (1909) 76 дамоў, 368 жыхароў (1921) 499 жыхароў (1939) 444 жыхары (1959) 484 жыхары (1970) 199 двароў, 1552 жыхароў (1998) 630 двароў, 1565 жыхароў (2001)

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў На будынку мясцовай школы ў 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці настаўніка школы, падпольшчыка К. П. Бодака, замучанага гітлераўцамі ў 1944 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Велікалуцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна