Падбро́ддзеНазва паводле карты да артыкула , таксама Пабра́дзе () — горад у Літве, на рацэ Жэймяна, пры ўпадзенні ў яе Дубінкі. Уваходзіць у Свянцянскі раён Віленскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція. Размешчаны за 38 км ад Свянцян.

Гісторыя Маёнтак Падброддзе ўпамінаецца ў другой палове XV ст. Першымі ўладальнікамі былі Андрэй і Юрый Насілоўскі, якія прадалі свае землі Юрыю Радзівілу, бацьку Барбары Радзівіл. Пазней маёнткам валодалі Міхаіл Радзівіл, Ян Швыкоўскі, Міхаіл Тызенгаўз (1672), пазней яшчэ некалькі ўласнікаў, а з 1751 года — Францыск Абрамовіч. Праз пяць гадоў маёнтак набыў віленскі біскуп Ігнацы Масальскі. З 1789 года ўладальнікам маёнтка быў вялікі гетман літоўскі Шыман Касакоўскі. У XVIII стагоддзі сустракаецца назва Пабрады, у той час паселішча было цэнтрам маёнтка, у Ашменскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С. 283..

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Падброддзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім (правы бераг Жэймяны) і Свянцянскім павеце (левы бераг) Віленскай губерні.

Штуршок развіццю населенага пункта дала пабудова чыгункі ў 1860-х гадах. У 1915—1919 гадах Паброддзе было павятовым цэнтрам.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 18.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.

У 1920 годзе Падброддзе апынулася ў Сярэдняй Літве, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. За польскім часам паселішчу нададзены статус горада, уваходзіў у склад Свянцянскага павета.

У 1928 годзе пачалося будаўніцтва сямігадовай школы. Праз тры гады, у 1931 годзе будова была скончана і школа атрымала імя Пілсудскага, які паходзіць з суседняга Зулава. Горад быў буйным чыгуначным вузлом на лініі Варшава — Дзвінск.

У другой палове верасня 1939 года заняты Чырвонай Арміяй, пазней перададзены ў склад Беларускай ССР. У 1940 годзе перададзены Літоўскай ССР.

Насельніцтва

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Падброддзя (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 4 918 100,00 Палякі 2 105 42,80 Літоўцы 1 523 30,97 Рускія 839 17,06 Беларусы 228 4,64 Украінцы 52 1,06 Іншыя 21 0,43 Не ўказалі 136 2,77

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Radzima.org