Казло́ва Ру́да С. 48., таксама Казлу́ Руда́ () — горад у Цэнтральнай Літве, у Мар’ямпольскім павеце, за 27 км на поўнач ад Мар’ямполя. Адміністрацыйны цэнтр Казларудскага самакіравання. Праз горад ідзе чыгунка Коўна — Чарняхоўск. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.
Назва Лічыцца, што назва паходзіць ад прозвішча шляхціца Казла, які жыў тут у XVI—XVII стагоддзя. Калі ў навакольных лясах былі выведаны невялікія радовішчы жалезнай руды, з’явіліся прадпрыемствы па выплаўцы жалеза — рудні „Lietuvos heraldika“. Parengė Edmundas Rimša. // Vilnius, „Baltos lankos“, 2008. 211–212 p. .
Гісторыя Упершыню паселішча ўпамінаецца ў 1744 годзе. Паступова паселішча развівалася як цэнтр дзягцярнай вытворчасці, а потым апрацоўцы жалеза. Калі ў 1860—1861 гадах праз горад прайшла чыгунка, тут было пабудавана чыгуначнае дэпо.
Пасля 1920 года горад трапіў у склад Літвы, стаўшы, з 1931 года, цэнтрам староства. З 1940 года Казлова Руда ў складзе Літоўскай ССР. У 1950 годзе Казлова Руда атрымала статус горада і стала (да 1962 года) цэнтрам раёна. З 1999 года было ўтворана Казларудскае самакіраванне.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі