Флі́ндэрс () — рака на поўначы Аўстраліі, у штаце Квінслэнд. Рака названая ў гонар даследчыка Аўстраліі Мэцью Фліндэрса ().

Даўжыня ракі 830 км. Плошча вадазбору каля 108 000 км². Рака бярэ пачатак на заходніх схілах Вялікага Водападзельнага хрыбта. Упадае ў заліў Карпентарыя (Арафурскае мора). Расход вады каля 16 м³/с. Сталы сцёк толькі ў нізоўі.

Літаратура

Спасылкі

Flinders

Катэгорыя:Рэкі Квінсленда Катэгорыя:Басейн Індыйскага акіяна ў Аўстраліі