Элеанора Іванаўна Вецер (, Любанскі раён — Аксак В. Вянок памяці…) — беларускі мастацтвазнавец і грамадскі дзеяч.

Біяграфія Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Працавала ў беларускім аддзеле Мастацкага музея. У 1973 годзе сярод іншых звольнена з АН БССР «за нацыяналізм». Пазней пачала працаваць у спецыялізаваных навукова-рэстаўрацыйных майстэрнях Міністэрства культуры БССР. Была адным з аўтараў навуковай запіскі да ЦК КПБ супраць знішчэння гістарычнага цэнтра Мінска.

Пахавана на Паўночных могілках у Мінску.

Дзейнасць У канцы 1960-х разам з аднадумцамі на ўласныя сродкі арганізоўвала экспедыцыі па Беларусі для збірання помнікаў нацыянальнай культуры. Потым далучылася да экспедыцыйнай дзейнасці Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Такім чынам пачалося стварэнне збору Музея старажытнабеларускай культуры. Дамаглася ўнясення соцень помнікаў культуры да Спісу спадчыны. Выступала з публічнымі лекцыямі пра беларускую культуру для розных аўдыторый.

Аўтар соцень артыкулаў пра помнікі нацыянальнага мастацтва.

Бібліяграфія Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст. / [В. Ф. Шматаў, Э. І. Вецер, М. П. Мельнікаў і інш.] Навук. рэд. Шматаў В. Ф.; Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мн.: Бел. навука, 2002. — 348, с.: іл.

Літаратура Аксак В. Вянок памяці: Элеанора Вецер — svaboda.org, 21.11.2011, 19:05 Элеанора Вецер. In memoriam — nashaniva.by, 21.11.2011, 20:57

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай