Раман Міхайлавіч Гегарт (нар. , г. Крамянчуг, Палтаўская вобласць — , Масква) — савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар РСФСР (1969).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1934 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Масквы. Прыехаў у Мінск для аднаўлення горада пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1949—1954 гадах кіраўнік архітэктурнай майстэрні інстытута Белдзяржпраект. З 1954 года ў праектных арганізацыях Масквы.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Член КПСС з 1940 года.

Творчасць Асноўныя працы: будынак Галоўнага ўнівермага (1952, з Л. Мелегі), будынкі ўпраўлення Белгалоўэнерга і Беларускага дзяржаўнагаінстытута інжынерных пошукаў Дзяржбуда БССР (1952), тэлевізійнага цэнтра па вул. Камуністычнай (1956) і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1958), жылых дамоў па вуліцах Кірава, Камуністычнай, Чырвонай, Захарава, Казлова (1950—1954) у Мінску; рэстаран «Заслаўе» (1971, з А. А. Воінавым) пад Мінскам.

Праекты шэрагу жылых і грамадскіх будынкаў у Маскве, Калінінградзе (Маскоўская вобласць), Падольску, Сочы, Серпухаве, за граніцай — у Афганістане, Бірме.

Літаратура

Спасылкі Старонка архітэктара на сайце sovarch.ru

Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Заслужаныя архітэктары РСФСР Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Архітэктары Калінінграда Катэгорыя:Архітэктары Падольска Катэгорыя:Архітэктары Сочы Катэгорыя:Архітэктары Серпухава Катэгорыя:Члены КПСС