Уладзімір Антонавіч Хамчано́ўскі () — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (8 мая 1965 года, пасмяротна).
Біяграфія Нарадзіўся 6 жніўня 1920 года ў вёсцы Пірагі Аршанскага павета Гомельскай губерні (цяпер — Дубровенскі раён Віцебскай вобласці).
Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Оршы, які скончыў у 1939 годзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года — камандзір падпольнай групы Расонскага патрыятычнага падполля. З красавіка 1942 года — намеснік камандзіра партызанскага атрада імя Шчорса па разведцы. 19 снежня 1942 года з групай партызан каля вёскі Гліснаўка (Полацкі раён) трапіў у засаду, загінуў у баі, прыкрываючы адыход таварышаў.
Пахаваны ў гарадскім пасёлку Расоны ў брацкай магіле.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна
Памяць Бюст Героя ў Мінску Помнік у вёсцы Пірагі Мемарыяльная дошка ў Расонах Імя Героя ў 1975 годзе прысвоена сярэдняй школе ў Клясціцах Расонскага раёна.
Літаратура
Спасылкі
Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 1 августа 1975 г. № 228 «О присвоении имени В. А. Хомченовского Клястицкой средней школе Россонского района»
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны