Дэлінг «Зіготкі» ці «Зіхацелы» () — у скандынаўскай міфалогіі — адзін з другарадных асаў (багоў). Яго імя азначае «світанак». Дэлінг быў апошнім мужам веліканшы Нот (персаніфікацыя Ночы) і бацькам Дага (персаніфікацыя Дня). У гэтым факце галоўным чынам і выражаецца яго роля ў светаразуменні вікінгаў і іх уяўленнях аб космасе. Згадваецца таксама ў некаторых рунічных заклінаннях як сімвал і сінонім світанку.
Спасылкі
Катэгорыя:Германа-скандынаўскія багі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта