Тэрыторыя Швецыі падзелена на 21 лен (; традыцыйна — губерня). Лены ў сваю чаргу падзелены на 290 гарадоў і камун.

Кожны лен мае ўласнае кіраўніцтва — губернскую адміністрацыю (:sv:länsstyrelse), якая складаецца з губернатара (:sv:landshövding) і губернскіх саветнікаў (:sv:länsråd), якое прызначае ўрад Швецыі і якое з'яўляецца яго прадстаўніком, а таксама прадстаўніком парламента — рыксдага. Задачай адміністрацыі з'яўляецца каардынацыя мясцовага кіравання ў адпаведнасці з палітыкай урада і рыксдага і, разам з тым, з улікам мясцовых асаблівасцей і патрабаванняў.

Акрамя таго, у кожным лене маецца выбарны орган мясцовага самакіравання — ландстынг (:sv:landsting). Адной з галоўных задач ландстынга з'яўляецца забеспячэнне сацыяльнага і медыцынскага абслугоўвання ў лене.

Прадстаўнічыя органы гарадоў - гарадскія думы (:sv:stadsfullmäktige), якая выбіраецца насельніцтвам, выканаўчыя - гарадскія ўправы (:sv:stadsstyrelse), якія складаюцца з гарадскіх саветнікаў (:sv:borgarråd), якія выбіраюцца гарадской думай.

Прадстаўнічыя органы камун - камунальныя думы (:sv:kommunfullmäktige), якія выбіраюцца насельніцтвам, выканаўчыя - камунальныя ўправы (:sv:kommunstyrelse), якія складаюцца з камунальных саветнікаў (:sv:kommunråd), якія выбіраюцца камунальнай думай.

Спіс ленаў

№ Герб Лен ISO 3166-2:SE Код Плошча,км² Население,Насельніцтва Швецыі (30. 09. 2013)чал. (2013) Шчыльнасць,чал./км² Адміністрацыйны цэнтр Дата 1 50px|Blekinge läns vapen Блекінгэ SE-K SE-10 2941 152 864 51,98 Карлскруна 1683 2 Даларна SE-W SE-20 28 194 277 142 9,83 Фалун 1634(зменена 1997) 3 Готланд SE-I SE-09 3140 57 235 18,23 Вісбю 1678 (?) 4 Еўлебарг SE-X SE-21 18 191 277 675 15,26 Еўле 1762 5 Халанд SE-N SE-13 5454 305 986 56,10 Хальмстад 1719 6 Емтланд SE-Z SE-23 49 444 126 209 2,55 Эстэрсунд 1810 7 Ёнчэпінг SE-F SE-06 10 475 340 569 32,51 Ёнчэпінг 1687 8 Кальмар SE-H SE-08 11 171 233 809 20,93 Кальмар 1634 9 Крунуберг SE-G SE-07 8458 186 836 22,09 Векшэ 1674 10 Нарботэн SE-BD SE-25 98 911 249 403 2,52 Лулеа 1810 11 Сконэ SE-M SE-12 11 027 1 271 281 115,29 Мальмё 1997 12 Стакгольм SE-AB SE-01 6488 2 155 475 332,22 Стакгольм 1968 13 Сёдэрманланд SE-D SE-04 6061 277 049 45,71 Нючэпінг 1683 14 Упсала SE-C SE-03 6989 344 793 49,33 Упсала 1634 15 Вермланд SE-S SE-17 17 583 273 619 15,56 Карлстад 1779 16 Вестэрботэн SE-AC SE-24 55 401 260 867 4,71 Умеа 1638 17 Вестэрнорланд SE-Y SE-22 21 678 242 052 11,17 Хернёсанд 1762 18 Вестманланд SE-U SE-19 6302 258 449 41,01 Вестэрос 1634 19 Вестра-Гёталанд SE-O SE-14 23 945 1 612 144 67,33 Гётэбарг 1998 20 Эрэбру SE-T SE-18 8519 284 840 33,44 Эрэбру 1634 21 Эстэргётланд SE-E SE-05 10 562 437 147 41,39 Лінчэпінг 1634 50px|Sweden Швецыя 410 934 9 625 444 23,42 Стакгольм

Кожны лен у сваю чаргу складаецца з муніцыпалітэтаў ці камун (), якіх у наш час налічваецца 290.

Гісторыя Падзел краіны на лены быў уведзены ў 1634 па ініцыятыве графа Акселя Оксеншэрна з мэтай мадэрнізацыі сістэмы кіравання. Падзел на лены замяніла сабой падзел на правінцыі. У выніку паражэння ў вайне супраць Расіі 1808—1809 і па ўмовах заключанага ў 1809 Фрыдрыхсгамскага мірнага пагаднення Швецыя была вымушана перадаць Расіі свае ўсходнія тэрыторыі — цяперашнюю Фінляндыю і Аландскія астравы. Разам з гэтым зведаў вялікія змены падзел краіны на лены, але сама мадэль захавалася дагэтуль. У Фінляндыі першапачатковая сістэма ленаў захавалася да 1997, калі была праведзена рэформа, якая паменшыла іх колькасць.

Рэарганізаваныя і скасаваныя лены Гётэбарг і Бохус — уключаны ў склад Вестра-Гёталанд, Скарабарг — уключаны ў склад Вестра-Гёталанд, Эльвсбарг — уключаны ў склад Вестра-Гёталанд, Мальмёхус — уключаны ў склад Сконэ, Крысціянстад — уключаны ў склад Сконэ, Копарберг — пераназваны ў Даларна, Нючэпінг — пераназваны ў Сёдэрманланд, Хернёсанд — уключаны ў склад Вестэрнорланд, Худыксваль — уключаны ў склад Вестэрнорланд, Эланд — аб'яднаны з ленам Кальмар, Норланд — паасобны на лены Вестэрботэн і Вестэрнорланд.

Стары падзел Падзел Швецыі на правінцыі (), які існаваў раней, а таксама больш агульны падзел на рэгіёны () цяпер страцілі палітычнае значэнне, але захавалі немалую культурную і гістарычную значнасць. Акрамя таго, назвы рэгіёнаў Гёталанд, Свеаланд і Норланд часта выкарыстоўваюцца ў геаграфічным кантэксце.

Гл. таксама Рэгіёны Швецыі Правінцыі Швецыі Камуны Швецыі

Спасылкі http://www.lst.se/english/index.htm .