Стані́н (ад  — волава), алавяны калчадан, звонавая руда — мінерал класа сульфідаў, сульфід медзі, жалеза і волава, CuFeSnS.

Утрымлівае 22—31 (29,58) % медзі, 1—14 (12,99) % жалеза, 22—28 (27,5) % волава, 29,8 % серы, а таксама цынк (да 11 %), сурму, серабро, кадмій, свінец і інш. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Шчыльнасць 3,5—4,5 г/см³. Крохкі, непразрысты, з металічным бляскам. Цвёрдасць 3—4,5 па шкале Моаса. Электраправодны.

Радовішчы станіну ў Балівіі, Вялікабрытаніі, Канадзе, Расіі, Таджыкістане, Чэхіі і інш. Пры значных канцэнтрацыях выкарыстоўваецца ў якасці руды на волава.

Літаратура

Спасылкі Сайт КаталогМинералов. Ru Stannite (Stannit)

Катэгорыя:Мінералы Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Руды