Ястрамбельская сядзіба — сядзібна-паркавы комплекс Катлубаяў у вёсцы Ястрамбель Баранавіцкага раёна, размешчаны на беразе ракі Мышанка.

Гісторыя

У пачатку XIX стагоддзя сядзіба стала спадчынным гняздом Катлубаяў, род якіх мае татарскае паходжанне. Сядзіба перайшла да іх згодна з пагадненнем паміж Міхаілам Катлубаем і Казімірам Рдултоўскім ад 3 мая 1851 годаДеревня Ястрембель — когда-то роскошный дворец Котлубаев теперь попросту разваливается .

Першым вядомым уласнікам Ястрамбеля быў Міхаіл Катлубай, які служыў рахунаводам пры Радзівілаўскай Камісіі, затым гаспадаром сядзібы стаў сын Міхаіла — паручнік Генрык Катлубай, які атрымаў сядзібу ў 1864 г. Да Генрыка ў маёнтак часта заязджаў яго старэйшы брат — вядомы гісторык і дваровы летапісец Радзівілаў Эдвард Катлубай (1822—1879), які нарадзіўся ў Вільні і валодаў маёнткам Курклішкі ў Троцкім павеце Віленскай губерні. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў у Катлубаяў быў сканфіскаваны адзін з маёнткаў у Троцкім павеце. Пасля Эдварда палацам валодаў яго сын Генрык, удзельнік руска-турэцкай вайны, вядомы ваенны доктар. Пазней гаспадарамі сталі два сыны Генрыка — Міхаіл і Эдвард. Апошнім уласнікам палаца (да ўключэння ў 1939 г. Заходняй Беларусі ў склад БССР) стаў Зыгмунт Катлубай (1885—1940).

Архітэктура Ансамбль уключаў мураваны палац, пабудаваны ў 1897 г., парк, капліцу, бровар, стайню, вазоўню і іншыя гаспадарчыя аб'екты.

Палац

Палац мае форму асіметрычнага ступеньчатага збудавання. Вертыкальнай дамінантай з'яўляецца чатырох'ярусная шатровая вежа з галерэйкай. Аснова кампазіцыі — двухпавярховы прамавугольны будынак палаца, да якога далучаны рознавялікія аб'ёмы пад самастойнымі дахамі. Галоўны фасад вылучаны па цэнтры неглыбокім рызалітам з балконам на двух масіўных пілонах. Да параднага ўваходу вядзе двухбаковы пандус з балюстрадай, па якім конныя экіпажы траплялі да саміх дзвярэй. Дваровы фасад за кошт гульні рознавялікіх выступаючых аб'ёмаў вылучаецца большай дынамічнасцю, будынак ахінае тэраса. Фасады апрацаваныя рустам, карнізамі з сухарыкамі, прамавугольныя і паўцыркульныя аконныя праёмы дэкарыраваны пілястрамі і паўкалонамі, налічнікамі, разеткамі, што надае палацу прывабны выгляд і асаблівую арыгінальнасць. Планіроўка палаца заснавана на кампаноўцы рознавялікіх памяшканняў вакол вестыбюля і калідора з тарцовай міжпавярховай лесвіцай. Палацавая капліца выступае з паўночна-заходняга боку паўкруглай апсідай. Да капліцы далучана чатырох'ярусная шатровая званіца, якая займае ў агульнай кампазіцыі дамінуючае становішча. Дынамічна-асіметрычная пабудова палаца абумовіла складаную арганізацыю ўнутранай планіроўкі. Апартаменты разнастайныя па канфігурацыі і плошчы, маюць самастойныя злучэнні з цэнтральным калідорам. Некаторыя залы маюць выхад на дваровую тэрасу. Разнастайнасць памяшканняў абумоўлівала і іх індывідуальную мастацка-стылёвую трактоўку, аб чым сведчаць фрагменты керамічнай і паркетнай падлогі, розныя аконныя праёмы. Скляпеністыя сутарэнні пад палацам прызначаліся пад службовыя памяшканні і жыллё дваровых.

Парк Палац і яго гаспадарчыя збудаванні акружаны невялікім пейзажным паркам перыяду эклектыкі. Парк займае роўную, злёгку паніжаную, прамавугольную тэрыторыю плошчай 6 гектараў. Уяздная кляновая алея вельмі шырокая (10 м), яе дрэвы высаджаны праз чатыры метры. Яна ішла перпендыкулярна асноўнай восі кампазіцыі, перасякаючы ўсю сядзібу, ад брамы, якая фланкіравана карпусамі стайні і карэтнай. За ўсходняй параднай часткай сядзібы размешчана штучная сажалка, злучаная каналам і плацінай з ракой Мышанкай. Вось перспектывы ад палаца падкрэслена парай куліс з , другая такая ж пара куліс на беразе сажалкі, па якім высаджаны дрэвы вярбы белай ніцай. Перад палацам захаваліся асобныя экзэмпляры . У парку растуць , , , , , , . Заходняя частка парка перапланавана ў рэгулярным стылі з выкарыстаннем лінейных пасадак ліпы, каштана конскага, дуба чырвонага. З паркам аб'яднаны фруктовы сад.

Сажалка парку мела не толькі планіровачны-дэкаратыўнае значэнне, але і была акумулятарам вільгаці, прымаючы ваду па бакавым каналам. Лішкі вады па цэнтральным канале сцякалі ў раку Мышанку. Водная сістэма сёння парушаная, каналы абмялелі. Парк у значнай ступені відазменены. Тут пабудавана шмат новых будынкаў школы-інтэрната, у выніку чаго палац прыйшоў у занядбаны стан.

Літаратура  — С. 639—640. Несцярчук Л. М. Палацы, паркі, замкі Баранавіцкага раёна. Гісторыя, стан, перспектывы. — Брэст, 1999. — С. 67—70.

Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.

Спасылкі

Катэгорыя:Ястрамбель Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Сядзібы Баранавіцкага раёна