Закон Янтэ () — устойлівы выраз для тлумачэння скандынаўскага менталітэту. Збор правілаў, сфармуляваны пісьменнікам Акселем Сандэмусэ ў рамане «Уцякач перасякае свой след», выдадзеным у 1933 годзе, паводле якога грамадства не прызнае права сваіх членаў на індывідуальнасцьGöteborgs universitet, Humanistiska fakulteten, Institutionen för filosofi, lingvistik och vetenskapsteori Subject: 2.5 What is "Janteloven"? .
Дзеянне рамана адбываецца ў выдуманым горадзе Янтэ, населеным галоўным чынам рабочымі, для якіх галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца сацыяльная роўнасць. Яна забяспечваецца зборам няпісаных правіл, любая спроба парушыць іх караецца грамадскай пагардай. Пісьменнік сцвярджаў, што прататыпам Янтэ быў яго родны горад Нюкёбінг.
Дзесяць правіл
Не думай, што ты асаблівы Не думай, што ты ў тым жа становішчы, што і мы Не думай, што ты разумнейшы за нас Не хваліся тым, што ты лепшы за нас Не думай, што ты ведаеш больш за нас Не думай, што ты важнейшы за нас Не думай, што ты добра штосьці ўмееш рабіць Не смейся з нас Не думай, што нам ёсць да цябе справа Не думай, што ты можаш нас чамусьці навучыць
Гл. таксама Lagom
Спасылкі
Катэгорыя:Культура Даніі Катэгорыя:Культура Нарвегіі Катэгорыя:Культура Швецыі