Латакі́я (, [Al-Lāðiqījah], , ) — галоўны порт Сірыі на Міжземным моры. Насельніцтва — 554 000 чалавек.

Гісторыя Вядомы з часоў фінікійцаў пад назвай Раміта. Пазней на яго месцы існаваў грэчаскі горад. Селеўк I Нікатар заснаваў горад нанова і назваў яго Лаадыкея. Горад быў разбураны землетрасеннямі ў 494 і 555 гг.

Захоплены арабамі ў 638 г. У 1097 г. захоплены крыжакамі. У 1188 г. адваяваны назад Саладзінам.

З XVI стагоддзя да Першай сусветнай вайны — горад у складзе Асманскай імперыі. У перыяд асманскага панавання горад насялялі пераважна алавіты, тым не менш сярод жыхароў была дастатковая колькасць сунітаў і хрысціян.

Пасля звяржэння караля Фейсала ўлада перайшла да французаў, якія падалі гораду аўтаномію. З 1930 па 1936 — сталіца санжака Латакія — намінальна аўтаномнай дзяржавы пад кіраўніцтвам Францыі пры мандаце Лігі Нацый.

З 1936 г. у складзе Сірыі. У жніўні 2011 года ў горадзе адбыліся ваенныя сутыкненні паміж урадавымі войскамі і сірыйскай апазіцыяй.

Клімат

Культура Ад антычнага перыяду ў горадзе захаваліся тэтрапілон і рэшткі каланады, сярод помнікаў пазнейшага часу — некалькі цэркваў 5—6 стст. і мячэцяў 14—18 стст. У раёне Латакіі маецца шэраг марскіх пляжаў, у тым ліку марскі курорт Шат аль-Азрак — «Блакітны бераг». Купальны сезон на тутэйшых неглыбокіх цёплых водах і пясчаных пляжах доўжыцца з мая па лістапад. Разваліны старажытнага горада Угарыт, дзе былі знойдзены найстаражытныя алфавітныя пісьмёны, знаходзяцца ўсяго ў 16 км на поўнач. У самым горадзе маецца невялікі музей (працуе ў першай палове дня, выхадны — аўторак).

Насельніцтва злева|thumb|Краявід горада з мора

У Латакіі пражывае найбольшая колькасць алавітаў ва ўсёй Сірыі. Вядомыя выхадцы Латакіі — Хафез аль-Асад, Башар аль-Асад, Хана Міна, Із ад-Дзін аль-Касам.

Латакія таксама з'яўляецца сталіцай аднайменнай мухафазы. Да 1991 г. тут размяшчалася база Міжземнаморскай эскадры ВМФ СССР.Расійская база ў Сірыі // Ъ-Газета Гарады-пабрацімы

Спасылкі Фота Латакіі ад Міністэрства турызму Сірыі

Катэгорыя:Гарады Сірыі Катэгорыя:Парты Міжземнага мора