thumb|right M67 (M67 Fragmentation Hand Grenade) — ручная аскепкавая граната, з 1969 года была прынята на ўзбраенне войскам ЗША. Прызначана для знішчэння жывой сілы ў баю. Да цэлі граната дастаўляецца кідком рукой чалавека.
Характарыстыкі Маса, г: 396,9 Даўжыня, мм: 90 Дыяметр, мм: 64 Выбуховае рэчыва: Composition B Маса выбуховага рэчыва, г: 184.3
Корпус гранаты з цяжкага металу, які з'яўляецца аскепкастваральным. Выбуховае рэчыва Composition B (кампазіцыя B) уяўляе сабой цякучую сумесь трынітраталуолу (TNT) і гексагену (RDX). Стандартны склад кампазіцыі Б — 59,5 % RDX і 39,4 % TNT с даданнем 1 % парафіну. Выніковая хуткасць дэтанацыі дадзенай камбінацыі выбуховага рэчыва гранаты — 8050 м/с.
Радыус паражэння аскепкамі гранаты 15 метраў, радыус магчымага паражэння 25 метраў.
Баявая граната афарбоўваецца ў аліўкава-шараваты колер.
Выкарыстанне Выбух гранаты адбываецца праз 4-6 секундаў пасля спуску прыціскнога рычага. Перад кідком трэба выдаліць засцерагальнае кольца, прыціснуўшы рычаг пальцамі да корпуса гранаты.
Спасылкі http://www.bia-team.com/index.php?type=special&area=1&p=articles&id=31
Катэгорыя:Ручныя гранаты Катэгорыя:Гранаты ЗША