Юзаф Коцел герба «Пелікан» (;  — ) — палкоўнік войска Вялікага Княства Літоўскага, пасол першай кадэнцыі на Чатырохгадовым Сойме, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года, эміграцыйны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 верасня 1764 года ў сям’і Тадэвуша Коцела — ашмянскага старосты, генерала-маёра войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Ганны з Тышкевічаў.

Быў дзедзічам Гарадзілова і Юзафполя, болніцкім і яльніцкім старостам. Кавалер ордэнаў: Белага Арла і Св. Станіслава (1791).

У 1788 годзе пры падтрымцы бацькі стаў паслом на Вальны Сойм ад Ашмянскага павета. Удзельнічаў у Дэпутацыі па праверцы дзейнасці Пастаяннай Рады. У 1791 годзе належаў да Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.

У 1794 годзе ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай Рады. У ліпені ўвайшоў у Найвышэйшую Нацыянальную Раду, хаця Тадэвуш Касцюшка крытыкаваў яго за бяздзейнасць.

Належаў да правага крыла кіраўнікоў паўстання, моцна крытыкаваў Якуба Ясінскага за яго «левую» дзейнасць.

Пасля паўстання эміграваў у Вену. Памёр 18 кастрычніка 1810 года. Пахаваны быў у в. Беніца.

Юзаф Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Члены Згуртавання прыхільнікаў Канстытуцыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая) Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча) Катэгорыя:Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года