«Вяселле ў Кане Галілейскай» — карціна італьянскага мастака Паала Веранезэ па матыве вядомага евангельскага сюжэту пра ператварэнне Ісусам вады ў віно.
На карціне намалявана каля 130 фігур, сярод якіх пазнейшая традыцыя вылучала партрэты вядомых кіраўнікоў эпохі Адраджэння, такіх як Карл V, Францыск I і Сулейман Цудоўны. У вобразе музыкантаў на першым плане Веранезэ адлюстраваў знакамітых венецыянскіх жывапісцаў — Тыцыяна, Тынтарэта, Басана і самога сябе ў белым адзенні.
Карціна была выканана па заказу бенедыкцінцаў Сан-Джорджа Маджорэ ў Венецыі для трапезнай абацтва. У 1798 годзе карціна была захоплена арміяй Напалеона і ў тым жа годзе перададзена ў Луўр.
У наш час знаходзіцца ў 6-м зале на 1-м паверсе галерэі Дэнон у Луўры. Код: Inv. 142.
У 2010 годзе арганізацыя, якая абараняе культурную спадчыну Венецыі, звярнулася да першай лэдзі Францыі Карлы Бруні з просьбай аказаць уздзеянне на Луўр. Венецыянцы спадзяюцца, што музей верне ім карціну, якую прысвоіў і вывез у Францыю Напалеон Банапарт.
Літаратура Лоренс Гоинг Живопись Лувра. — МК-Импорт, 1999. Лувр. Большая энциклопедия живописи. — АСТ, Полигон, 2006. Лувр. Париж. Альбом. — АСТ, Премьера, 2002. Морис Серюльяс, Кристиан Пуйон Лувр. — АСТ, 2000. Шарнова Е. Лувр. — Слово, 2005.
Спасылкі Артыкул на сайце Луўра
Фатаграфія карціны
Катэгорыя:Карціны Паала Веранезэ Катэгорыя:Карціны 1563 года Катэгорыя:Карціны са збораў Луўра Катэгорыя:Карціны паводле сюжэтаў Новага Запавету