Школа першай паловы XX стагоддзя з вёскі Калодчына Вілейскага раёна. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў аграгарадку Азярцо (Мінскі раён), дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Архітэктура

Школа з'яўляецца тыповым збудаваннем сістэмы пачатковага вясковага навучання. Будынак невялікі, прамавугольны ў плане, з вальмавым дахам, накрытым дранкай. Цокаль з бутавага каменю. Сцены неашаляваныя, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход вырашаны невялікім ганкам з навесам. Унутры драўлянымі сценамі падзелены на сенцы, класны пакой і кватэру настаўніцы. Кватэра складалася са спальні, залы і кухні.

Спасылкі

Катэгорыя:Музеі Вілейскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту Катэгорыя:Школы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Калодчына Катэгорыя:Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі