Юзаф Патоцкі (; 1673 — ) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода кіеўскі (1702—1744), пазнаньскі (1744—1748) і кашталян кракаўскі (1748—1751); гетман вялікі каронны (1735—1751).
Біяграфія Юзаф Патоцкі вядомы як адзін з найбагацейшых магнатаў свайго часу. Паходзіў з магнацкага роду Патоцкіх, яго бацька Анджэй Патоцкі быў польным каронным гетманам. Цэнтрам уладанняў гэтай галіны роду быў Няміраў, дзе ў 1737 годзе Юзаф арганізаваў дыпламатычны кангрэс.
Больш за 40 гадоў (1702—1744) быў кіеўскім ваяводам, генеральны рэгіментар войска кароннага з 1733 года, гетман вялікі каронны з 1735, ваявода пазнаньскі з 1743 года, кашталян кракаўскі з 1748 і староста галіцкі, варшаўскі, ляжайскі, каламыйскі, чырвонагродскі, снятынскі і балямоўскі.
У 1703 годзе ваявода кіеўскі Юзаф Патоцкі падавіў пад кіраўніцтвам хвастоўскага палкоўніка Сямёна Палія на Правабярэжнай Украіне. Быў прыхільнікам караля Аўгуста Моцнага, але ў 1705 годзе ён стаў падтрымліваць караля Станіслава Ляшчынскага.
Юзаф Патоцкі пацярпеў паразу ў бітве пад Канецполем ў 1708 годзе. З 1709 года, пасля Палтаўскай бітвы, жыў у выгнанні ў Венгрыі і Турцыі. У 1714 годзе ён вярнуўся ў Рэч Паспалітую і разам з Тэадорам Патоцкім стаў лідарам апазіцыі да партыі магнатаў Чартарыйскіх, якая насіла назву «Фамілія».
Пахаваны ў Калегіяльнай царкве Найсвяцейшай Панны Марыі, Івана-Франкоўск.
Сям'я Юзаф Патоцкі быў двойчы жанаты. Яго першай жонкай была Вікторыя Ляшчынская (памёрла ў 1732), дачка ваяводы падляшскага Вацлава Ляшчынскага (памёр у 1688) і Соф'і Крысціны Апалінскай (1643—1699), ад шлюбу з якой меў сына і дачку. У 1732 годзе другі раз ажаніўся з Людвікай Мнішак (1712—1785), ад шлюбу з якой дзяцей не меў. Дзеці:
Станіслаў Патоцкі (1698—1760), ваявода смаленскі, кіеўскі і пазнаньскі Соф'я Патоцкая, 1-ы муж староста гнезненскі Адам Смігельскі, 2-і муж кашталян падляшскі Дамінік Пётр Касакоўскі.
Літаратура Istoria Dyplomacji Polskiej, tom II 1572-1795 pod red. Zbigniewa Wójcika, PWN Warszawa 1982, s. 424.
Юзаф Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Гетманы вялікія каронныя Катэгорыя:Кашталяны кракаўскія Катэгорыя:Ваяводы пазнаньскія (Рэч Паспалітая) Катэгорыя:Ваяводы кіеўскія Катэгорыя:Удзельнікі Паўночнай вайны Катэгорыя:Дзікаўскія канфедэраты Катэгорыя:Пахаваныя ў Івана-Франкоўску Катэгорыя:Старосты галіцкія Катэгорыя:Старосты варшаўскія Катэгорыя:Старосты ляжайскія Катэгорыя:Старосты каламыйскія Катэгорыя:Старосты чырванагродскія Катэгорыя:Старосты снятынскія Катэгорыя:Старосты балімоўскія