Гарыца і Градзішка (, , , фрыульск.: Gurize e Gardiscje) — графства (пазней, княжацкая акруга/акняжанае графства/княжацкае графства) у складзе Аўстрыі, якое існавала на прыгранічных тэрыторыях сучасных Славеніі і Італіі.
Гісторыя Тэрыторыя графства калісьці належала да Ілірыі, пазней да герцагства Фрыуль; у XI стагоддзі яна стала самастойным графствам, пад уладай графаў Гарыцкіх.
Пасля згасання гэтага роду (1500), графства перайшло да Габсбургаў, якія саступілі яго ў 1809 годзе напалеонаўскай Францыі, дзе яно было ўключана ў склад Ілірыйскіх правінцый.
Паводле заключнага акта Венскага кангрэса (1815) Аўстрыйская імперыя вярнула сабе страчаныя тэрыторыі. У складзе краіны Гарыца і Градзішка стала кароннай зямлёй. Па выніках Аўстра-Венгерскага пагаднення (1867) тэрыторыя Гарыцы і Градзішкі засталася ў аўстрыйскай часткі, у складзе Кюстэнланда.
Гл. таксама Гарыцыя Нова-Гарыца Градзіска-д’Ізонца
Літаратура Christina Antenhofer: Briefe zwischen Süd und Nord. Die Hochzeit und Ehe von Paula de Gonzaga und Leonhard von Görz im Spiegel der fürstlichen Kommunuikation (=Schlern-Schriften 336), Universitätsverlag Wagner, Innsbruck 2007, ISBN 978-3-7030-0433-9 Wilhelm Baum: Die Grafen von Görz in der europäischen Politik des Mittelalters, Klagenfurt 2000, ISBN 3-902005-04-1 Ernst Klebel: Die Grafen von Görz als Landesherren in Oberkärnten. In: Carinthia I, 125 (1935), 59-82 u. 218—246 Christiane Thomas: Kampf um die Weidenburg. Habsburg, Cilli und Görz, 1440—1445. In: Mitt. des österr. Staatsarchivs 24 (1972), 1-86 Hermann Wiesflecker: Die politische Entwicklung der Grafschaft Görz und ihr Erbfall an das Haus Österreich. In: Mitteilungen des Instituts für Österreichische Geschichtsforschung 56 (1954) M. Wutte: Die Erwerbung der Görzer Besitzungen durch das Haus Habsburg. In: Mitteilungen des Instituts für Österreichische Geschichtsforschung 38 (1920), 282—311 Marko Simić: Auf den Spuren der Isonzofront, Mohorjeva Hermagoras, Klagenfurt-Laibach-Wien 2004, ISBN 3-85013-884-4 Peter Štih: Studien zur Geschichte der Grafen von Görz, R. Oldenbourg Verlag Wien München 1996, ISBN 3-7029-0405-0 Oldenbourg Wien, ISBN 3-486-64834-9 Oldenbourg München
Спасылкі Küstenland
Катэгорыя:Гарыцыя Катэгорыя:Дзяржаўны лад Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Гісторыя Славеніі Катэгорыя:Гісторыя Аўстрыі Катэгорыя:Італьянскія дзяржавы