Не́памук (; ) — горад у Пльзенскім краі Чэхіі. Знаходзіцца на рацэ Міхаўка, за 35 км на паўднёвы захад ад сталіцы края, горада Пльзень.
Гісторыя Першая згадка пра вёску Памук датаваная 1144 годам у сувязі з пабудовай непадалёк новага цыстэрцыянскага кляштара. У 1384 годзе Памук зліўся з суседнімі Пржэсаніцамі () і быў перайменаваны ў Непамук. Гэта дазволіла вёсцы ў 1413 годзе атрымаць статус горада. Аднак, у 1420-м годзе кляштар быў спалены, а яго ўладанні перайшлі ў рукі Швамберкаў, тагачасных уладальнікаў зеленагорскай сядзібы. Дзякуючы мудраму кіраванню, Непамук атрымаў шырокія правы варыць піва і праводзіць штогадовы кірмаш. У 1730-м годзе імператар Карл VI павялічыў статус Непамука да горада. З сярэдзіны XIX стагоддзя на працягу ста гадоў Непамук быў раённым судовым цэнтрам.
Вядомыя выхадцы У Непамуку нарадзіўся каталіцкі святы Ян Непамуцкі.
Гарады-пабрацімы Гуквалды, Чэхія Анікшчэй, Літва Крупіна, Славакія Кемнат, Германія Оміш, Харватыя Свалмен, Нідэрланды Вісла, Польшча
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Пльзенскага края