Марцін з Врацімавіц () (? — ) — польскі рыцар герба «Паўкозіц», харунжы кракаўскі, староста ловіцкі.

Біяграфія Па паходжанні немец з МалапольшчыAdam Krzemiński, «Nagie miecze na lemiesze», Polityka, nr 2 z 9 stycznia 2010, s.60-63.

Нягледзячы, што ў 1399 годзе страціў сваю вотчыну ў Врацімавіцах (Малапольскае ваяводства), ён не перастаў падпісвацца гэтым прозвішчам.

Згадваецца ў Яна Дугаша. Як харунжы кракаўскі ўдзельнічаў у Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе, нёс галоўную харугву з белым арлом, выраніў яе пад націскам крыжакоў, калі вялікалітоўскія войскі пачалі адступленне і завязаўся жорсткі бой паміж польскімі і ордэнскімі войскамі. Калі вялікая харугва ўпала, крыжакі падумалі, што ўжо перамагаюць, але дасведчаныя польскія рыцары, якія былі вакол харужага, амаль адразу ўзнялі харугву зноў.

З 1430 годзе стаў уладальнікам Дэмбоўца (Падкарпацкае ваяводства).

Меў сына, таксама Марціна, які падпісваўся ўжо, як Марцін з Дэмбоўца (але, часам таксама і як Марцін з Врацімавіц).

Выведзены як адзін з персанажаў у Генрыка Сянкевіча ў рамане «Крыжакі». Выяўлены на карціне Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва».

Крыніцы

Катэгорыя:Удзельнікі Грунвальдскай бітвы Катэгорыя:Рыцары Катэгорыя:Харунжыя кракаўскія