Іўдзейскае царства () — раннерабаўладальніцкая дзяржава ў Паўднёвай Палесціне. Існавала самастойна ў 935—586 да н.э. і 167 да н.э.—6, канчаткова скончыла існаванне пасля Іўдзейскай вайны (66—73). Сталіца: Іерусалім.

(: Ізраільскае царства, садукеі)

Гісторыя Дзяржава ўзнікла пасля смерці цара Саламона ў выніку распаду Ізраільска-Іўдзейскай дзяржавы, выкліканага ўварваннем егіпцян і працяглай вайною з імі (923—911 да н.э.). Сваю самастойнасць Іўдзейскае царства захоўвала да захопу яе сталіцы Іерусаліма вавілонскім царом Навухаданосарам II (586 да н.э.)Скарына Ф. Творы:… С. 150.. Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, гандаль. З цягам часу ўзрасло ліхвярства, узмацнела буйное землеўладанне. Культ Яхве быў цэнтралізаваны з 7 ст. да н.э.БелСЭ С. 181 (: біблейскія прарокі).

Першым царом, вакол якога групаваліся яўрэйскія плямёны быў сын Саламона Раваам (928—911 да н.э.). Дзяржава вяла войны з Ізраільскім царствам, Егіптам, філістымлянамі, Дамаскам, Асірыяй. Значнай вяхой у гісторыі царства было валадарства Іасіі, калі яно вызвалілася ад асірыйскай няволі і нават далучыла да сябе значную частку былога Ізраільскага царства. Тады было аблегчана становішча рабоў-даўжнікоў і праведзена цэнтралізацыя культу Яхве ў Іерусаліме. Нягледзячы на сваю слабасць, Іўдзея праявіла сваю жывучасць і праіснавала даўжэй, чым Ізраільскае царства.

Пасля заваявання вавілонскім цар Навухаданосарам, значная частка іудзеяў выведзена ў Вавілонію (вавілонскі палон). Персідскі цар Кір II вярнуў палонных у Палесціну (538 да н.э.), дазволіў аднавіць Іерусалім; улада перададзена ў рукі калегіі жрацоў пад наглядам персідскага сатрапа. Толькі праз 70 гадоў пасля вавілонскага палону Іўдзея аднавіла сваю дзяржаўнасць. У 332 да н.э. Іўдзейскае царства падначалена Аляксандрам Македонскім, у 3—2 ст. да н.э. пад уладай дынастый Пталамеяў і Селеўкідаў. У выніку паўстання царства стала незалежным пад уладай дынастыі Хасманеяў (167 да н.э.). У залежнасці ад Рыму (63 да н.э.), Іўдзея (рымская правінцыя) (6), канчаткова падначалена Рымам у выніку Іўдзейскай вайны (66—73), пасля чаго канчаткова заняпала.

Крыніцы

Літаратура  — С. 181;

Катэгорыя:Старажытны Ізраіль і Іўдзея Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Блізкага Усходу Катэгорыя:Кніга Цароў Катэгорыя:Кніга Царстваў Катэгорыя:Былыя краіны