Элія Капіталіна, (Colonia Aelia Capitolina) — рымская калонія, пабудаваная ў 135 годзе на месцы разбуранага Іерусаліма імператарам Адрыянам пасля прыгнечання Другога яўрэйскага паўстання, якое перарасло ў Другую Іўдзейскую вайну. Адрыян выдаў дэкрэт, паводле якога ўсім, хто падвергся абразанню, доступ у горад быў забаронены. За наступныя 200 гадоў адзіным чалавекам, які парушыў гэта правіла, быў Філіп Араб. У 325 годзе Канстанцін Вялікі аднавіў назву Іерусалім, ужо як хрысціянскі горад.
Назва
Назва рымскага горада паходзіць ад аднаго з імёнаў імператара Адрыяна () — Элія, і Капіталіна, гэта значыць ад назвы ўзгорка ў Рыме, дзе знаходзіўся храм галоўнага рымскага бога Юпітэра — Капітолій. Храм Юпітэра ў горадзе быў пабудаваны на месцы былога Храма на Храмавай гары. Таксама ў горадзе быў форум і храм Венеры (цяпер Храм Магілы Гасподняй)
Літаратура
Спасылкі
Detailed description (including map) of the city of Aelia Capitolina:
Катэгорыя:Гарады Старажытнага Рыма Катэгорыя:Гісторыя Іерусаліма