Тыазол, 1, 3-тыазол — араматычнае гетэрацыклічнае злучэнне, адзін з асноўных азолаў.

Бясколерная вадкасць. Тэмпература кіпення 117—118 °С. Шчыльнасць 1198 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °С). Раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках. З моцнымі кіслотамі ўтварае солі.

Вытворныя тыазолу выкарыстоўваюцца ў якасці фарбавальнікаў, лекавых сродкаў.

Літаратура

Химическая энциклопедия / Под ред. И. Л. Кнунянца. — М.: Советская энциклопедия. 1988.

Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Араматычныя злучэнні Катэгорыя:Гетэрацыклічныя злучэнні Катэгорыя:Сераарганічныя злучэнні