Тымол, 2-ізапрапіл-5-метылфенол, 3-гідраксі-4-ізапрапілталуол, CHCH3(OH)(CH) — араматычнае злучэнне з хімічнымі ўласцівасцямі фенолаў.
Бясколерныя крышталі з характэрным пахам і пякучым смакам. Тэмпература плаўлення 50—51,5 °C, тэмпература кіпення 232,9 °C. Шчыльнасць 9257 кг/м³ (пры тэмпературы 20 °C). Добра раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, воцатнай кіслаце, бензоле. Не раствараецца ў вадзе.
У прыродзе У прыродзе ўтрымліваецца ў некаторых алеях, напрыклад, з насення і лісця чабару звычайнага (Thymus vulgaris).
Атрыманне Тымол у прамысловасці атрымліваюць алкіліраваннем м-крэзолу прапіленам пры тэмпературы 360—365 °С, ціску 4,8—5 МПа у прысутнасці каталізатара (актываваны Аl(ОН)).
Выкарыстанне Тымол выкарыстоўваецца ў вытворчасці ментолу, некаторых хімічных індыкатараў (тымолавага сіняга, тымолфталеіну). Антысептык. Таксама выкарыстоўваецца ў парфумерыі і ў якасці процігліставага сродку.
Літаратура
Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Фенолы