Скот Мэцью Паркер (; нар. , , Лондан, Англія) — англійскі футбаліст (цэнтральны паўабаронца) і трэнер. За нацыянальную зборную Англіі правёў 18 гульняў.
Нарадзіўся ў прадмесці Лондана ў Ламбет. Займаўся ў футбольнай акадэміі «Чарльтан Атлетык», у ліпені 2004 года перайшоў у «Чэлсі», пасля сезона ў складзе «арыстакратаў» сышоў у «Ньюкасл Юнайтэд», быў іграком таксама «Вест Хэм Юнайтэд», «Тотэнхэм Хотспур» і «Фулхэма».
Клубная кар’ера За «Чарльтан Атлетык» згуляў 128 матчаў і забіў 9 мячоў, пасля чаго ў 2004 годзе перайшоў у «Чэлсі», падпісаўшы дагавор на 4,5 гады. Сума трансферу склала 12 млн фунтаў. Паркер быў першапачаткова падпісаны, як зменшчык для Клода Макелеле і Фрэнка Лэмпарда, што давала яму не надта шмат шанцаў з’явіцца на полі. Ён забіў свой адзіны гол за «Чэлсі» ў матчы з супраць клуба «Портсмут».
У ліпені 2005 года Паркер быў прададзены ў «Ньюкасл Юнайтэд» за 6,5 млн фунтаў. Паркер стаў рэгулярным іграком першай каманды і быў адным з нямногіх, хто здолеў паказаць стабільную гульню на працягу ўсяго сезона, які «Ньюкасл» скончыў на сёмым месцы. Ён забіў свой першы гол за «сарок» у гульні супраць свайго былога клуба «Чарльтана», у якой яго каманда прайграла з лікам 3:1. У сакавіку 2006 года з-за монануклеёзу сезон для іграка быў скончаны, з-за чаго ён не здолеў пазмагацца за месца ў зборнай перад чэмпіянатам свету 2006 года. У ліпені 2006 года Паркер стаў капітанам каманды.
У чэрвені 2007 года «Вест Хэм Юнайтэд» набыў Скота Паркера за 7 млн фунтаў стэрлінгаў. Гэты перыяд стаў для іграка настолькі ўдалым, што з 2008 па 2011 гады Скота тройчы разоў прызнавалі найлепшым іграком клуба. Дзякуючы выдатнай гульне ў складзе «малатабойцаў» 31 жніўня 2011 года «Тотэнхэм Хотспур» набыў іграка за 5,5 млн фунтаў стэрлінгаў.
19 жніўня 2013 года Паркер падпісаў трохгадовы кантракт з «Фулхэмам»Scott Parker Signs. Fulham F.C.. Па выніках сезона 2013/14 «Фулхэм» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, аднак Паркер застаўся ў камандзе і пазней стаў яе капітанам. У чэрвені 2017 года абвясціў аб завяршэнні прафісійнай кар’ерыСкотт Паркер завершил карьеру игрока. by.tribuna.com..
Міжнародная кар’ера Міжнародны дэбют Паркера за нацыянальную зборную Англіі адбыўся 16 лістапада 2003 года, калі ён замяніў на полі на 66-й хвіліне Уэйна Руні«Scott Parker». Football Association.
Трэнерская кар’ера У лютым 2019 года часова ўзначаліў «Фулхэм» пасля звальнення Клаўдзіа Раньеры«Фулхэм» уволил Раньери. Он проработал в клубе 3,5 месяца. by.tribuna.com., а ў маі таго ж года быў зацверджаны галоўным трэнерам«Фулхэм» утвердил Скотта Паркера главным тренером. by.tribuna.com.. Па выніках сезона 2019/20 «Фулхэм» вярнуўся ў Прэм’ер-лігу, аднак на наступны год зноў выбыў у Чэмпіёншып.
У чэрвені 2021 года Паркер, пакінуўшы «Фулхэм», узначаліў «Борнмут»Скотт Паркер покинул «Фулхэм» и возглавил «Борнмут» . by.tribuna.com.. У жніўні 2022 года быў звольнены з «Борнмута» пасля паражэння 0:9 ад «Ліверпула»Футбол. В АПЛ впервые за 18 лет главного тренера уволили в августе . pressball.by..
У снежні 2022 года стаў галоўным трэнерам бельгійскага «Бругэ», аднак пакінуў клуб ужо ў сакавіку 2023 года, на наступны дзень пасля разгромнага паражэння ад «Бенфікі» ў Лізе чэмпіёнаў з лікам 1:5.
Дасягненні «Чэлсі»: Чэмпіён Англіі: 2005
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Чарльтан Атлетык Катэгорыя:Ігракі ФК Норвіч Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Фулхэм Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Англіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Фулхэм Катэгорыя:Трэнеры ФК Борнмут Катэгорыя:Трэнеры ФК Бругэ