Чорны Вір — возера ў Беларусі, у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 14 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,5 км на поўнач ад горада Тураў. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (фактычна знаходзіцца ў яе пойме).
Апісанне Возера старычнага тыпу. Злучана на ўсходзе шырокай пратокай з возерам Шырокае і вузкай пратокай на паўночным захадзе з невялікім безыменным возерам. Мясцовасць градава-ўзгорыстая, часткова пад хмызняком і рэдкалессем.
Зноскі
Літаратура Ліст карты N-35-140/ Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці