Аляксей Анатолевіч Навальны (; , , Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР — , Харп, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Расійская Федэрацыя) — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч нацыянал-дэмакратычнай арыентацыі. Вядомы перш за ўсё барацьбой з карупцыяй шляхам выкрыцця фінансавых махінацый і публікацыі матэрыялаў.

Біяграфія Нарадзіўся 4 чэрвеня 1976 года ў сям’і вайскоўца. Скончыў юрыдычны факульэт Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (1998) і факультэт фінансаў і крэдыта Фінансавай акадэміі пры Урадзе РФ (2001). З сярэдзіны 1990-х пачаў займацца бізнесам, з 2004 года — грамадскай дзейнасцю і журналістыкай. У 2000 годзе ўвайшоў у партыю «Яблака», некаторы час кіраваў маскоўскім аддзяленнем партыі і ўваходзіў у яе цэнтральны савет, у 2007 годзе выключаны з арганізацыі. Тады ж стаў адным са стваральнікаў грамадскага руху «Народ» нацыянал-дэмакратычнай арыентацыі, выступаў, у прыватнасці, за больш жорсткую палітыку супраць іміграцыі з Сярэдняй Азіі.

У 2008 годзе Навальны купіў невялікія (мінарытарныя) пакеты акцый некалькіх буйных расійскіх кампаній нафтагазавага сектара і дзякуючы гэтаму атрымаў доступ да фінансавых дакументаў карпарацый. У 2009 выклаў у сваім блогу дакументы, паводле якіх кампанія «ВТБ-Лизинг» купіла абсталяванне для свідравання па значна больш высокім кошце (праз тры гады ў дакументах, якімі карыстаўся Навальны, былі знойдзены прыкметы падробкі). У наступным годзе выклаў у агульны доступ дакументы аўдыту будаўніцтва нафтаправоду кампаніяй «Транснефть», згодна з якімі агульная сума крадзяжоў склала каля 4 млрд долараў (гэтыя дакументы не былі цалкам абвергнуты).

Пачынаючы з 2010 года стварыў некалькі грамадскіх інтэрнэт-рэсурсаў антыкарупцыйнага і камунальнага кірунку (РасПіл, РасЯма, РасВыбары, РасЖКГ, ФБК — Фонд барацьбы з карупцыяй), займаецца каардынацыяй барацьбы з карупцыяй. У 2013 годзе ўдзельнічаў у выбарах мэра Масквы, атрымаў 27,24 % галасоў і заняў другое месца. У 2013 годзе ўзначаліў аргкамітэт Партыі прагрэсу (першапачатковая назва — Народны альянс), якую ў 2014 годзе канчаткова зарэгістравалі.

Пачынаючы з 2011 года супраць Навальнага ўзбуджана некалькі крымінальных спраў. У 2013 годзе ён умоўна асуджаны на пяцігадовы тэрмін за нанясенне шкоды кампаніі «Кіраўлес». З лютага 2014 года Навальны знаходзіцца пад дамашнім арыштам з забаронай карыстацца тэлефонам і камп’ютарам. Таксама суд заблакаваў доступ да яго блога на тэрыторыі Расіі.

20 жніўня 2020 года Аляксей Навальны быў атручаны. Яму стала дрэнна ў самалёце, які ляцеў з Томска ў Маскву. У далейшым Навальны ўпаў у кому і 24 жніўня ён быў дастаўлены на лячэнне ў берлінскую клініку «Шарытэ». Сляды атрутнага рэчыва з групы «Навічок» былі знойдзены лабараторыяй узброеных сіл Германіі. Даследаванне праводзілася па запыце клінікі «Шарытэ». 2 верасня 2020 года вынікі аналізаў былі афіцыйна абвешчаны ўрадам ГерманііЗаява ўраду ФРГ: Расейскага апазыцыянэра Навальнага атруцілі ядам з групы «Навічок».

З 29 снежня 2020 года знаходзіўся ў вышуку за шматразовыя парушэнні выпрабавальнага тэрміну ў Расіі. 17 студзеня 2021 года па вяртанні на радзіму быў затрыманы ў аэрапорце Шарамеццеваnews.tut.by .

Фільм Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага пра «палац Пуціна» ў Геленджыку, які выпусцілі адразу пасля затрымання палітыка, набраў больш за 70 млн праглядаў на YouTubenn.by. Пратэсты ў Расіі 23 студзеня 2021 года былі анансаваныя Фондам барацьбы з карупцыяй падчас публікацыі дакументальнага фільма-расследавання. Прычынай пратэстаў стала затрыманне і арышт Аляксея Навальнага і яго заявы аб карупцыі ў адрас дзеючага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

4 жніўня 2023 года Маскоўскі гарадскі суд прысудзіў Аляксея Навальнага да 19 гадоў калоніі асаблівага рэжыму па справе аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасціtass.ru.

Памёр 16 лютага 2024 года ў зняволенніУФСВП: Навальны памёр у калоніі.

У якасці рэакцыі на смерць палітыка расіяне ў многіх гарадах Расіі неслі кветкі да помнікаў ахвярам палітычных рэпрэсій. Паліцыя ў некаторых гарадах разганяла людзей, у іншых фатаграфавала. Паводле дадзеных «ОВД-Инфо» у 36 гарадах на акцыях затрымалі больш за 400 чалавек. Мемарыялы ў памяць аб Навальным з’явіліся ў як мінімум 140 гарадах Расіі і 68 гарадах за мяжой. Пры гэтым прыцягваць людзей да адказнасць працягвалі і праз 10 дзён пасля акцый памяці.

У Беларусі за ўшанаванне памяці Навальнага жыхара Расіі, які паклаў кветкі да агароджы Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Гродне і быў затрыманы міліцыяй, 20 лютага асудзілі за парушэнне закону «Аб масавых мерапрыемствах» да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пахаваны 1 сакавіка 2024 года ў Маскве на Барысаўскіх могілках.

Прэміі і ўзнагароды У 2021 годзе Аляксей Навальны стаў лаўрэатам прэмій фонду Барыса Нямцова і Жэнеўскага форуму па правах чалавека. Лаўрэат польскай прэміі «Рыцар свабоды», якую арганізуе Фонд імя Казіміра ПулаўскагаРадыё Свабода .

Прэмія імя Сахарава «За свабоду думкі» (2021).

Дрэздэнская прэмія міру (2024, пасмяротна).

Зноскі

Спасылкі Сучасны блог, які вядзецца ад імя Навальнага Першапачатковы блог Навальнага Даведка Еўрарадыё Даведка kommersant.ru http://www.youtube.com/channel/UCsAw3WynQJMm7tMy093y37A http://www.youtube.com/channel/UCgxTPTFbIbCWfTR9I2-5SeQ

Катэгорыя:Палітыкі Расіі Катэгорыя:Памерлі ў турмах Расіі Катэгорыя:Ютуберы Расіі Катэгорыя:Юрысты Расіі Катэгорыя:Памерлі ад атручвання