Га́ндлава () — горад у раёне Пр’евідза Трэнчынскага края Славакіі.

Геаграфія Гандлава знаходзіцца ў цэнтральнай Славакіі, у паўднёва-ўсходняй частцы Горнанітранскай катлавіны, акружаная горнымі масівамі Втачнік, Ж'яр і Крэмніцкія горы.

Праз горада працякае рака Гандлаўка з прытокамі Млынскі паток, Пстругарскі паток і Рачы паток, упадаючы ў Нітру

Гісторыя Гандлава паўстала па загаду караля Людовіка I ад 8 сакавіка 1376, якім той дазволіў асадніку Генрыху Крыкеру закласці на месцы пад назвай Красны Лес (Seperdeo Vita) пастаянную калонію. Разам з Крыкерам з Крэмніцы прыйшло яшчэ 200 нямецкіх сем’яў. Паселішча атрымала назву паводле свайго заснавальніка, і па-нямецку дагэтуль завецца Крыкергаў ( альбо Krikerhau).

Заснаванне Гандлавы — тыповы прыклад солтыскай каланізацыі вобласці Верхняй Нітры, дзе пражывала нямецкамоўнае насельніцтва, якое пазней атрымала назву карпацкія немцы.

У 1839 годзе вёска атрымала ад імператара Фердынанда I гарадскія правы і дазвол на чатыры кірмашы штогод. Першыя згадкі пра выяўленне ў рэгіёне вугля паходзяць з 1784 года, яго здабыча актыўна распачалася перад Першай сусветнай вайнойhttp://www.mineraly.sk (Online) prístup 11.12.2008.

У пачатку XX стагоддзя Гандлава было пераважна нямецкім горадам. У 1945 годзе пасля прыняцця Дэкрэтаў Бенеша нямецкае насельніцтва было выселена, і яно знайшло свой новы дом у нямецкім горадзе Фёрдэ, цяперашнім пабраціме Гандлавай. Сюды перасяліліся славакі з Венгрыі.

11 снежня 1960 на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада з’явіўся вялізарны апоўзень, які да 30 мая 1961 знішчыў 150 дамоў, пашкодзіў 2 км дарог, вадаправод і лінію электраперадачNemčok, A., 1982: Zosuvy v slovenských Karpatoch. Bratislava, Veda, 306 s..

Насельніцтва

Паводле перапісу 2001 года склад насельніцтва наступны: славакі — 96,14 % цыгане — 0,86 % венгры — 0,85 % чэхі — 0,67 % немцы — 0,48 %. Паводле веравызнання: без вызнання — 46,1 % рыма-каталікі — 44,7 % евангелісты — 2,4 % грэка-каталікі — 0,4 % невядома — 4,6 %.

Турыстычная інфармацыя Касцёл Святой Кацярыны, пастаўлены ў гатычным стылі ў другой палове XIV стагоддзя, у 1603 рэстаўраваны, у 1710 часткова перабудаваны ў барочным стылі. З прычыны хуткага росту насельніцтва ў XX стагоддзі быў пашыраны ў 1941. У вайну цяжка пашкоджаны (1945), у 1958 адноўлены. Касцёл Добрага Пастыра (1941). Касцёл Св. біскупа Мікалая (1785). Капліца Св. Яна Непамуцкага (2-я палова XVIII стагоддзя).

Культура У горадзе захавалася традыцыя шахцёрскіх кірмашоў.

Прыватны музей і галерэя разьбяра Яна Процнера. Музейная экспазіцыя гісторыі і культуры немцаў-насельнікаў Гандлавай. Падземная галерэя «Базальт».

Спорт Баскетбольны аддзел «Банік Гандлава» Альпінісцкі клуб «Праметэй» Страйкбольны клуб «Гандлава» Клуб верхавой язды «Наваха» Футбольны клуб інвалідаў «Пегас» Аматарскі футбольны клуб «Гандлава»

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Роберт Безак — архібіскуп трнаўскай рымакаталіцкай архідыяцэзіі Марцін Шкртэл — славацкі футбаліст

Спасылкі

Афіцыйная старонка Апоўзень 1961 года

Катэгорыя:Гарады Славакіі Катэгорыя:Шахцёрскія гарады