Амняві́чы. Сустракаецца таксама варыянт Амне́вічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 14 км на поўнач ад Баранавічаў.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя. У 1567 годзе маёнтак Амневічы належаў шляхцічам С. Грышкевічу, Я. Зяньковічу, М. Цішэвічу, Я. Макавецкаму, якія накіроўвалі ў войска Вялікага Княства Літоўскага па адным конным воіну.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, вёска Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета.
У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін. У пачатку XX стагоддзя ў Гарадзішчанскай воласці з назвай Амневічы існавалі 2 вёскі, у якіх налічвалася прыкладна 60 двароў і 400 жыхароў.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў складзе БССР. Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..
Насельніцтва 25 двароў, 165 жыхароў (1897) 189 жыхароў (1959) 152 жыхары (1970) 39 падвор’яў, 66 жыхароў (1998) 27 гаспадарак, 57 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны Магіла ахвяр фашызму.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна