Вялі́кае Сяло́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 27 км на поўнач ад Баранавічаў, каля ракі Сэрвач, за 3 км ад шашы Баранавічы — Навагрудак.

Гісторыя За 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, каля балота, на ўзвышшы, археолагамі выяўлены магутныя валы вышынёй 3—4 м, якія акружаюць прамавугольную пляцоўку 100×100 мАрхеологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, c. — С. 13..

У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 16 ліпеня 1954 года да 19 студзеня 1965 года цэнтр Велікасельскага сельсавета.

Інфраструктура Працуюць механічныя майстэрні, магазін, бібліятэка, аддзяленне сувязі, ветэрынарны ўчастак.

Насельніцтва 70 двароў, 497 жыхароў (1897) 109 двароў, 580 жыхароў (1909) 21 двор, 106 жыхароў (1921) 306 жыхароў (1939) 133 двары, 379 жыхароў (1970) 100 гаспадарак, 167 жыхароў (1998)

Памятныя мясціны Помнік археалогіі — гарадзішча.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна