Душкаўцы́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 31 км на поўнач ад Баранавічаў.

Гісторыя На захад ад вёскі, археолагамі выяўлены 10 круглых курганоўАрхеологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, c. — С. 13..

У 1909 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года да 21 студзеня 1971 годаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308). цэнтр Душкавецкага сельсавета Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Насельніцтва 14 двароў, 105 жыхароў (1897) 17 двароў, 120 жыхароў (1909) 20 двароў, 120 жыхароў (1921) 110 жыхароў (1939) 146 жыхароў (1959) 125 жыхароў (1970) 22 падвор’і, 26 жыхароў (1998) 12 гаспадарак, 18 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна